Паэзія ў сэрцы педагога

- 21:10Литературное творчество, После уроков

Іна ПЕТУШКОВА,
выхавальнік Навагрудскай спецыяльнай
агульнаадукацыйнай школы-інтэрната 

 

 

 

Кожны чалавек на зямлі ўспрымае навакольны свет па-свойму. А калі ў сэрцы ёсць месца паэзіі – то гэты свет бачыцца дзівосным і таямнічым. Паэзія адкрывае жыццё, узвышае і акрыляе. Паэзія здольна распаліць не адно халоднае сэрца. Яна дае магчымасць выказаць пачуцці, якія назапасіліся ў душы, ідэалізаваць і заключаць убачанае, адчутае, перажытае ў слоўнікавае мастацкае убранне.

Некалі беларускі паэт Максім Танк сказаў: “Паэзія – гэта вясёлкавы мост ад сэрца людскога да мары”. І гэта сапраўды так. Бо ў свае творы я ўкладаю часцінку сябе, свайго сэрца, веру ў тое, што напісанае ў вершах абавязкова збудзецца, дасць надзею рухацца далей. Паэзія для мяне – нешта незвычайнае, з чым я магу спалучаць працоўныя будні. Прыходзіць натхненне – думкі, меркаванні і мары выліваюцца ў рыфмаваныя радкі. Чорнае і белае, дабрыня і злосць, зіма і лета, світанкі і заходы, сустрэчы і растанні – усё гэта паэзія, якую мы часта не заўважаем у простых і звыклых нам рэчах.

І як неабходна чалавеку з дня ў дзень адчуваць і разумець непаўторнасць тых мясцін, дзе ён нарадзіўся, дзе вымавіў першае слова, дзе ўпершыню адчуў водар той зямлі, якую называюць Радзімай! Гэтае пачуццё будзе жывіць яго на працягу ўсяго жыцця.

                              Мой край
               Люблю цябе, край родны мой:
               лугі, лясы, палеткі,
               вясёлку ў небе над ракой,
               лагчыны, у полі кветкі.

               Люблю завеі і мароз,
               сняжок скрыпучы, белы.
               А летам сонца, траў пракос.
               Вясной руч’ёў напевы.

              Люблю цябе, край родны мой,
              Ды так спакойна мне.
              І ведаю – красы такой
              не ўбачу больш нідзе.

Вершам “Дарыце людзям дабрыню” мне хацелася пагаварыць пра важнасць агульначалавечых каштоўнасцей.

               Дарыце людзям дабрыню і радасць,
               дарыце кожны дзень і час.
               І бессардэчныя злоснасць і зайздрасць
               не завітаюць ніколі да вас.

               Дарыце надзею, усмешкі, каханне,
               што ўпрыгожаны шчырасцю і думак красой.
               І словы падзякі, сяброў прывітанні
               авеюць любоўю сваёй.

               Дарыце людзям душы пажаданні,
               сагрэтыя сонца пяшчотным цяплом.
               І птушкай чароўнаю на світанні
               паселіцца шчасце ў ваш дом.

Сёлетні год – Год малой радзімы. Гэты час дае магчымасць кожнаму чалавеку зразумець для сябе, што значыць малая радзіма і дзе знаходзіцца тое месца.

                                        ***

               Я нарадзілася ў вёсцы Зенявічы
               і вельмі ганаруся тым,
               што вабяць мяне родныя прасторы,
               пах лесу ў сонцы залатым.

               Лугі, палеткі, рэчка ў нізіне
               і мост, як успамін аб тым,
               як першае каханне усміхнулася,
               цяплом павеяла сваім.

               Дамы ўздоўж вуліцы вясковай
               сяброўствам радуюць людзей.
               Тут некалі стаяла школа –
               вітала ўсіх яна дзяцей.

               Сумую я па тых мясцінах,
               дзе некалі дзіцём расла.
               “Дзякуй”, – кажу я продкам,
               Бабулі, што мне дапамагла.

               Дапамагла пазнаць былое
               і стала прыкладам у жыцці.
               І зразумела для сябе я,
               мясцін мне лепшых не знайсці.

               І колькі жыць я буду, столькі
              Любіць я буду родны край.
              Бо Навагрудчына-царыца .
              Без перабольшвання – мой рай.

Наша школа для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы размешчана ў прыгожым гістарычным горадзе Навагрудку, куды я як сапраўдны патрыёт сваёй Радзімы імкнуся душою.

                            Навагрудак

               Навагрудак – гэта Міндоўг.
               Навагрудак – гэта Свіцязь.
               Навагрудак – гэта Вялікая гісторыя.

               О Навагрудак, родны Навагрудак!
               Край маіх продкаў, дзе блакіт нябёс.
               Я тут жыву, я тут працую
               і ў гэтым мой шчаслівы лёс.

               Ты горад вельмі старажытны,
               сярод узвышшаў і густых лясоў.
               І славу аб табе магутным
               пяюць мільёны галасоў.

               Ты шмат пабачыў бед і войнаў,
               але душою не счарсцвеў.
               І хвалі Свіцязі цудоўнай
               шапочуць мне: “Памаладзеў.”

              Памаладзеў – ды стаў прыгожым,
              і пра цябе мне не забыць.
              А слава пра гару Міндоўга
              ўсё болей будзе плыць ды плыць.

              Я вельмі ўдзячна ўсім, хто побач
             на Навагрудчыне са мной жыве.
             Душы і сэрца пажаданні
             свайму народу аддае.

У 2020 годзе наша ўстанова адукацыі адзначыла юбілейную дату –75 гадоў. У роднай школе я працую 22 гады. Вельмі люблю сваю школу, паважаю дружны таленавіты калектыў педагогаў аднадумцаў.

Я заклікаю  кожнага ў душы быць паэтам. Хай гэта не абавязкова будуць радкі на паперы, а вашы думкі, меркаванні, разважані і проста станоўчыя пазітыўныя эмоцыі.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий