Падрыхтоўка да іспытаў з дапамогай Google Classroom

- 18:43Стиль работы, Стиль работы. Педагогический лайфхак

Вольга ЗЯНЬКОВІЧ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 1 Навагрудка

 

  У рамках пасяджэння метадычнага аб’яднання настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычных навук настаўнік матэматыкі гімназіі № 1 Навагрудка Ала Мянько падзялілася з калегамі вопытам арганізацыі дыстанцыйнага навучання па падрыхтоўцы да іспыту за перыяд навучання і выхавання на другой і трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі з дапамогай сэрвісу Google Classroom.

 

Выкарыстоўваючы гэты сэрвіс, педагог можа рабіць рассылку матэрыялаў для навучэнцаў, збіраць і ацэньваць іх работы, а таксама пакідаць каментарыі і атрымліваць зваротную сувязь.

Перавагай Google Classroom з’яўляецца дыферэнцыраваны падыход да навучання. Тэхналогія арганізацыі класса дазваляе выстаўляць заданні группе навучэнцаў або выбудоўваць індывідуальныя маршруты асобных навучэнцаў такім чынам, што пра гэта не будуць здагадвацца іншыя вучні. Так можна падтрымаць нават самых слабых, не зневажаючы іх годнасці, дапамагчы кожнаму вучню дасягнуць станоўчых вынікаў у адпаведнасці з яго здольнасцямі, а актыўным і матываваным навучэнцам – не страціць цікавасці да пазнання.

Google Classroom інтэграваны з іншымі сэрвісамі: Дыск, Каляндар, Gmail і інш. Ала Сяргееўна на прыкладзе паказала, як можна арганізоўваць навучальныя класы. Для кожнага класа ствараецца свой навучальны код, які навучэнцы могуць выкарыстоўваць для далучэння, ці настаўнік можа дадаць навучэнцаў у клас уручную. Унутры класса ствараюцца тэмы, і да кожнай тэмы можна далучыць дакументы з матэрыяламі для ўрока, заданнямі, тэстамі, відэа з YouTube і спасылкамі на іншыя крыніцы. Дакументы з заданнямі могуць рассылацца трыма спосабамі: індывідуальная копія дакумента кожнаму вучню класа, дакумент для агульнага рэдагавання і дакумент толькі для прагляду. Пасля выканання задання вучань націскае кнопку «здаць», і дакумент пераходзіць у статус «толькі для прагляду». Настаўнік правярае заданні, выстаўляе адзнакі, выкарыстоўваючы зручную для яго шкалу, можа пакінуць каментарый. Пасля праверкі настаўнік можа вярнуць заданне на дапрацоўку, і тады дакумент зноў пераходзіць у рэжым рэдагавання.

Ала Сяргееўна прадэманстравала калегам работу з навучэнцамі 9 і 11 класаў. Паказала, як ажыццяўляецца зваротная сувязь, растлумачыла ацэньванне работ. Новаўвядзенні былі ўспрынятыя навучэнцамі на «ура». У выніку выкарыстання Google Classroom вучні змаглі паўтарыць большы аб’ём інфармацыі. Гэты сэрвіс сапраўды робіць дыстанцыйнае навучанне больш эфектыўным.

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий