Рэспубліканскі маладёжны цягнік “#Беларусь. Моладзь. Натхненне” на Магілёўшчыне

- 17:05После уроков, Фоторепортаж

 

Ганна СІНЬКЕВІЧ

 

Рэспубліканскі маладёжны цягнік “#Беларусь. Моладзь. Натхненне”, які стартаваў на “Славянскім базары” у Віцебску, свой першы прыпынак здзейсніў на Магілёўшчыне.

Першы прыпынак стылізаванага чыгуначнага саставу быў у Шклове. Юнакоў і дзяўчат чакала адукацыйная праграма “Шклоўшчына вядомая і невядомая…”. Падчас аўтобуснай экскурсіі маладыя людзі наведалі комплекс “Трафімава крыніца”, а таксама Александрыйскую сярэднюю школу, якую ў свой час скончыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Па прыбыцці ў Магілёў удзельнікі маладзёжнага праекта пабывалі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова, пасля наведалі мемарыяльны комплекс “Буйніцкае поле”. Далей моладзі прапанавалі паўдзельнічаць у рабоце тэматычных пляцовак. Кожны малады чалавек мог выбраць для сябе кірунак па інтарэсах.

Знаходжанне каманды рэспубліканскага моладзевага цягніка ў Магілёве было напоўнена таксама спартыўнымі і культурнымі мерапрыемствамі. Для іх быў арганізаваны водны фестываль, а таксама творчая праграма “РаЗАм!”.

 

 

 

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий