Да якасці адукацыі праз камп’ютэрныя тэхналогіі

- 15:41II И III СТУПЕНИ, Методичка, Химия. Идеи

 

 

 

Лілія ПЯТРОВА,
настаўнік хіміі
Мішнеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці

kutzepalowa@yandex.by

 

 

Найважнейшая ўмова авалодання ведамі – гэта праяўленне навучэнцамі пазнавальнай актыўнасці і самастойнасці. Дамагчыся гэтага можна, выкарыстоўваючы розныя спосабы актывізацыі пазнавальнай дзейнасці: лекцыі, семінары, урокі-практыкумы, нестандартныя ўрокі (урокі-гульні, урокі-спаборніцтвы, урокі-КВЗ, урокі-падарожжы і інш.). Удасканаленне прыёмаў, методык і тэхналогій у выкладанні – абавязковая ўмова павышэння эфектыўнасці ўрока. Гэта і залікі, і дыктоўкі, і міні-экзамены, і тэсты, і лабірынты. Несумненна, важную ролю адыгрывае выкарыстанне мультымедыйных тэхналогій на ўсіх этапах урока.

Новыя веды лепш успрымаюцца тады, калі навучэнцы добра разумеюць, якія стаяць перад імі задачы, і праяўляюць цікавасць да матэрыялу ўрока. Пастаноўка мэт і задач заўсёды ўлічвае патрэбнасць навучэнцаў да праявы самастойнасці, імкненне да самасцвярджэння, прагу да пазнання новага. Калі на ўроку ёсць умовы для задавальнення такіх патрэб, вучні з цікавасцю ўключаюцца ў працу. А паколькі зараз у кожнага ў руках ёсць гаджэт, можна актывізаваць пазнавальную актыўнасць навучэнцаў праз выкарыстанне камп’ютэрных тэхналогій.

Зыходзячы з гэтага, я вырашыла, што камп’ютэрныя тэхналогіі і гульнявыя інтэрактыўныя формы на розных этапах урока і ў пазаўрочнай дзейнасці могуць павысіць якасць адукацыі па хіміі, а таксама актывізаваць цікавасць да прадмета.

Для сістэмнай і планамернай дзейнасці былі намечаны наступныя этапы работы:

     1) вывучэнне тэорыі і метадалогіі камп’ютэрнага навучання;

     2) вывучэнне тэорыі па ўкараненні гульнявых формаў у педагагічную дзейнасць;

     3) знаёмства з магчымасцямі камп’ютэрных праграм Microsoft Office, MyTest, ChemBioDraw і авалоданне імі на практыцы;

     4) стварэнне прэзентацый да ўрокаў і выкарыстанне іх у працэсе навучання;

     5) распрацоўка электронных тэставых праграм па тэмах для ўрокаў хіміі і выкарыстанне іх на розных этапах урока;

     6) аналіз эфектыўнасці выкарыстання камп’ютэрных тэхналогій у працэсе навучання.

 

Выкарыстанне кампютэрных тэхналогій
на розных этапах урока

 

     Арганізацыйны этап

На гэтым этапе КТ дапамагаюць настроіць вучняў на працу, стварыць адпаведную эмацыйную атмасферу. Даволі часта выкарыстоўваю музычныя фрагменты гукаў прыроды.

     Этап засваення новых ведаў

Для аптымізацыі працэсу навучання я практыкую ў сваёй рабоце тлумачэнне новага матэрыялу з выкарыстаннем прэзентацыі Microsoft PowerPoint як крыніцы вучэбнай інфармацыі і нагляднага дапаможніка. Візуальнае прадстаўленне азначэнняў, табліц, схем забяспечвае эфектыўнае засваенне вучнямі новых ведаў і ўменняў. Гэтак жа я распрацоўваю электронныя навучальныя дапаможнікі, дзе змяшчаецца тэарэтычны матэрыял, практычныя заданні з разабранымі прыкладамі рашэнняў і тэставыя заданні для самакантролю. Уся прэзентацыя абсталявана спасылкамі – для зручнага пераходу з аднаго раздзела на іншы. Для больш маляўнічага афармлення прэзентацыі я выкарыстоўваю элементы праграмы ChemBioDraw.

 

На працягу папярэдняга года працы я змагла назапасіць наглядна-дэманстрацыйны матэрыял па розных тэмах хіміі:

 

Прэзентацыі

 

1 Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме“Спірты і фенолы”
2 Вуглевадароды ў прыродзе
3 Класіфікацыя хімічных рэакцый
4 Аксіды, іх класіфікацыя і ўласцівасці
5 Галагены

Электронныя навучальныя дапаможнікі

1 Алканы
2 Ізамерыя арганічных злучэнняў
3 Складаныя эфіры

Відэафільмы

 

1 Правілы паводзін на ўроку хіміі пры правядзенні практычных работ і лабараторных доследаў
2 Прыродныя крыніцы і перапрацоўка вуглевадародаў

 

Перавага мультымедыйных прэзентацый і відэакліпаў добра праяўляецца ў выкарыстанні багатых графічных, гукавых і інтэрактыўных магчымасцей камп’ютэра, што стварае добразычлівы эмацыйны фон на занятках і спрыяе засваенню ведаў “гуляючы”.

Дзякуючы выкарыстанню камп’ютэрных тэхналогій на сучасным уроку школьнік можа ўспрымаць неабходную інфармацыю адначасова некалькімі органамі пачуццяў, а не паслядоўна, як гэта звычайна бывае пры традыцыйным выкладанні.

Станоўчыя бакі выкарыстання мультымедыйных файлаў яшчэ і ў тым, што вучань падчас самастойнай дзейнасці можа выбіраць уласны тэмп працы, пасільны аб’ём інфармацыі і ступень яе цяжкасці. Такі прыём выкладання і навучання дае настаўніку магчымасць з поспехам рэалізоўваць дыферэнцыраваны падыход у навучанні. Дзеці больш грунтоўна запамінаюць новы матэрыял, павышаецца іх матывацыя да пазнання школьных прадметаў, значна эканоміцца час на выкананне трэніровачна-карэкцыйных заданняў, развіваецца наглядна-вобразнае мысленне, фарміруецца ўменне працы з інфармацыяй.

     Этап абагульнення і сістэматызацыі ведаў

Кожны з нас, вядома ж, плануе свой урок, разлічваючы на сярэдняга вучня. У выніку дзеці з высокім патэнцыялам аказваюцца незапатрабаванымі, а вучні са слабай паспяховасцю пачынаюць сумаваць на ўроку. Таму ў той час, калі клас працуе самастойна ў сшытку, настаўнік мае магчымасць індывідуальна папрацаваць са слабымі і моцнымі вучнямі, прапанаваўшы ім выканаць дыферэнцыраваныя па ўзроўні складанасці карткі, якія рыхтуе, выкарыстоўваючы магчымасці камп’ютэра. Перавагі новых тэхнічных сродкаў відавочныя на ўроку, бо дазваляюць стварыць педагагічныя ўмовы для ўключэння кожнага навучэнца ў дзейнасць, якая адпавядае зоне яго развіцця.

     Этап кантролю і самаправеркі ведаў

Тэсціраванне з выкарыстаннем камп’ютэрных праграм дапамагае ажыццяўляць кантроль ведаў па розных тэмах. Я выкарыстоўваю праграму MyTest, якая падыходзіць да любога прадмета. На этапе кантролю і самаправеркі ведаў вучань працуе самастойна (колькасць часу на выкананне вызначаецца настаўнікам пры падрыхтоўцы тэсту).

Аб’ём і характар заданняў дазваляе выявіць веды за 5–10 мінут. Падобную працу на дошцы або ў сшытку вучань здольны выканаць за 15–20 мінут. На адно заданне ёсць адзін або некалькі варыянтаў адказаў. Праца заканчваецца вывадам на экран статыстычнай інфармацыі пра колькасць памылак і выстаўленнем адзнакі.

 

У выніку настаўнік бачыць рэальныя веды, а ў вучняў няма прэтэнзій за выстаўлены бал. Пасля выканання задання можна абмеркаваць і растлумачыць свае памылкі.

Тэсты па хіміі ствараю на аснове дапаможнікаў для навучэнцаў агульнаадукацыйных школ. Вучням больш высокага ўзроўню прапаноўваю стварыць тэст самім. У выніку яны не толькі паказваюць свае веды, пісьменнасць, але і выконваюць творчае заданне, якое павышае цікавасць да прадмета.

Таксама на дадзеным этапе актыўна выкарыстоўваю магчымасці праграмы ChemBioDraw:

 

Такім чынам, выкарыстанне камп’ютэрных тэхналогій дазваляе зрабіць навучальны працэс больш цікавым па змесце і глыбокім па сэнсе, актывізаваць пазнавальную дзейнасць усіх навучэнцаў, дае настаўніку новыя магчымасці ў раскрыцці тэмы ўрока, замацаванні матэрыялу і кантролі яго засваення. Такія ўрокі пашыраюць кругагляд вучняў, дазваляюць за абмежаваны час даць вялікі тэматычны матэрыял, праводзіць урокі на высокім эстэтычным і эмацыйным узроўні.

Аднак інфармацыйны прагрэс не стаіць на месцы, а развіваецца хуткімі тэмпамі. Таму сказаць, што праца па выкарыстанні камп’ютэрных сродкаў навучання скончылася, нельга – яна толькі пачынаецца. У выніку хочацца адзначыць, што гэты вопыт выкарыстання камп’ютэрных тэхналогій у працэсе навучання могуць прымяняць іншыя настаўнікі. Аднак, як і мне ў свой час, магчыма, ім нешта не спадабацца ў распрацаваных прэзентацыях і тэстах. Гэта не павінна палохаць, бо ўсе створаныя тэсты, як і прэзентацыйныя файлы, можна мяняць, перапрацоўваць. Таму, у адрозненне ад камп’ютэрных праграм, якія я выкарыстоўвала раней, створаныя самастойна распрацоўкі больш прыдатныя да працы з рознымі вучнямі.

 

Прэзентацыю па тэме «Стереоизомерия органических соединений» вы можаце спампанаваць па спасылцы:

https://drive.google.com/file/d/1Z0oyzVJUTeSZsj8g0EBUl3vjOJioBgSt/view?usp=sharing

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий