Наталля ЮШКЕВІЧ,
бібліятэкар
Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна
1 верасня – гэта сапраўды свята. Радасны восеньскі дзень заўсёды напоўнены ўсмешкамі і кветкамі, чаканнем плённай працы, новых адкрыццяў і дасягненняў.
Вучні і настаўнікі Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы сустрэлі Дзень ведаў у выдатным настроі. Класы і калідоры ўстановы зноў напоўніліся гучнымі дзіцячымі галасамі. Няхай гэты першавераснёўскі настрой не пакідае нас на працягу ўсяго навучальнага года.