Наталля ЮШКЕВІЧ
Сапраўднае свята зладзілі сабе актыўныя навучэнцы Пятрэвіцкай сярэдняй школы – дзіцячага сада, што ў Навагрудскім раёне.
У мінулую суботу школьнікі разам са сваімі бацькамі адправіліся ў невялікае падарожжа на веласіпедах. Гэты транспарт вельмі карысны для здароўя: выдатная зарадка для цела ды яшчэ і прагулка на свежым паветры. А калі круціць педалі ў кампаніі блізкіх людзей, настрой павышаецца ўдвая.