Наталля ЮШКЕВІЧ
У апошнюю суботу верасня ў Пятрэвіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна адбылася традыцыйная выстава восеньскіх вырабаў «Дары восені».
На выставе былі прадстаўлены творчыя работы, створаныя рукамі дзяцей і бацькоў.
Суместныя мерапрыемствы спрыяюць аб’яднанню намаганняў установы адукацыі і сям’і ў выхаванні і развіцці дзяцей, стварэнню ўмоў для павышэння педагагічнай культуры бацькоў.