Тэхналагічная карта да вучэбнага занятку “Паслядоўнае злучэнне праваднікоў. Рэастат”, 8 клас

- 15:22II И III СТУПЕНИ, Методичка, Физика. Материалы к урокам

 

Надзея ДРАНІЦА,
настаўнік фізікі
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы,
Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць

 

Мэта: мяркуецца, што вучні будуць

– ведаць законы паслядоўнага злучэння, прызначэнне, будову і прынцып дзеяння рэастата;

– умець змяняць сілу току пры дапамозе рэастата, вымяраць напружанне, сілу току паслядоўна злучаных спажыўцоў

 

На вучэбным занятку будуць створаны ўмовы для развіцця даследчых здольнасцей вучняў, назіральнасці вучняў і іх ўвагі, умення арганізаваць сваю працу.

Этап занятка

Задачы, прагназуемы вынік

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Формы работы

1 Арганізацыйны

Стварыць добразычлівую атмасферу, настроіць вучняў
на працу

Вітаецца, знаёміць
з планам работы

Арганізуюцца, настройваюцца
на работу

Франтальная

2 Актуалізацыя раней набытых ведаў

Стварыць умовы
для паўтарэння раней набытых ведаў, ажыццявіць неабходную карэкцыю

Раздае карткі з заданнем самастойнай работы. Правільныя адказы дэманструе на слайдзе. Арганізуе карэкцыйную работу ў парах, франтальна

Выконваюць заданні самастойнай работы. Мяняюцца сшыткамі
і робяць праверку выканання задання суседа па парце

Індывідуальная, парная, франтальная

3 Пастаноўка праблемнага пытання

Стварэнне праблемнае пытання для вызначэння тэмы і мэты вучэбнага занятка

Фармулюе праблемнае пытанне

Выказваюць меркаванні наконт паслядоўнага
і паралельнага злучэння. Вызначаюцца з мэтамі

Франтальная, індывідуальная

4 Аперацыйна – пазнавальны этап

4.1 Мэтанакіраваная дзейнасць вучняў па засваенні элементаў новай тэмы

Стварыць умовы
для засваення вучнямі
зместу новага матэрыялу.

Выкананне заданняў кожнай групай вучняў

Арганізуе работу
3 груп (камандаў) вучняў (эксперыментатары –
2 каманды і праграмісты)
па выкананні вучэбных заданняў для засваення
новай тэмы. Тлумачыць вучням парадак работы, правілы тэхнікі бяспекі

Слухаюць. Эксперыментатары праводзяць эксперымент. Праграмісты адкрываюць ЭСН “Электрычнасць”
і выконваюць лабараторны дослед 3 “Вывучэнне паслядоўнага злучэння”. Вынікі работы запісваюць
у сшытак

 

Індывідуальная,
групавая

 

 

4.2 Абмеркаванне атрыманых вынікаў

 

Забяспечыць успрыманне, асмысленне і першаснае замацаванне вучэбнага матэрыялу

 

Арганізуе камунікацыю паміж камандамі, задае пытанні.

Вынікі працы вучняў дэманструе на слайдзе

Выступаюць са справаздачамі, выказваюць свой пункт гледжання, дапаўняюць адказы адзін аднаго, задаюць пытанні аднакласнікам

Індывідуальная групавая

4.3 Фізкультхвілінка

 

Стварыць умовы
для зрокавага
адпачынку вучняў

Арганізуе
фізкультхвілінку для вачэй

Выконваюць практыкаванні

Індывідуальная групавая

4.4 Мэтанакіраваная дзейнасць вучняў па засваенні элементаў новай тэмы

 

Арганізаваць вывучэнне вучнямі прызначэння, будовы і прынцыпа дзеяння рэастата.

Арганізаваць зборку электрычнага ланцуга. Валоданне ўменнямі зборкі электрычнага ланцуга
і змяненне сілы току
пры дапамозе рэастата

Тлумачыць прызначэнне, будову і прынцып дзеяння рэастата.

Арганізуе работу 2 груп (камандаў) вучняў (эксперыментатары і праграмісты). Тлумачыць парадак работы, правілы тэхнікі бяспекі

Слухаюць, назіраюць, адказваюць на пытанні. Знаходзяць у падручніку схематычнае абазначэнне рэастата.

Эксперыментатары і праграмісты (ЭСН) дабаўляюць у раней сабраныя ланцугі рэастат і змяняюць сілу току

 

Групавая, індывідуальная, франтальная

 

5 Кантрольна – карэкцыйны
этап

Стварыць умовы
для самакантроля і самаацэнкі ведаў, уменняў і навыкаў дзейнасці вучняў.

Забяспечыць карэкцыю засвоенага вучнямі
новага матэрыяла

Арганізуе работу з мультымедыйнай прэзентацыяй
(выхадны кантроль).

Арганізуе карэкцыйную работу

Выконваюць тэст, заданні якога адпавядаюць мэтам занятка, звераюць адказы
з эталонам. Франтальна абмяркоўваюць магчымыя памылкі і іх прычыны

Індывідуальная, франтальная

Інфармацыя
пра дамашняе заданне

Забяспечыць разуменне вучнямі мэты, зместу
і спосабаў выканання дамашняга задання.

Гатоўнасць да выканання дамашняга задання

П.26, практыкаванне 17(1)

Скласці крыжаванку http://LearningApps.org

(рэастат, амперметр, вальтметр, омметр)

Запісваюць заданне ў дзённік

 

 

Па жаданні

Індывідуальная

Падвядзенне вынікаў

Стварыць умовы для развіцця ўмення аналізаваць сваю дзейнасць і яе вынікі. Развіццё рэфлексіўных здольнасцей вучняў

Прапануе ажыццявіць рэфлексію

Удзельнічаюць у гутарцы. Асэнсоўваюць значнасць
для сябе атрыманых ведаў. Ацэньваюць сваю працу

Франтальная

 

Раздатачны матэрыял да вучэбнага занятку. PDF

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий