Апранаем зімовы касцюм

- 11:06Без рубрики

 

У сярэдняй школе № 3 Навагрудка праходзіць акцыя “Упрыгожым школу да Новага года”. Да штогадовай святочнай падрыхтоўкі школы ўсе падыходзяць з асаблівай адказнасцю. Цацкі, сняжынкі, казачныя персанажы ўпрыгожваюць кабінеты, калідоры, вокны і прыгажуню-ёлку.

Цудоўная кампазіцыя, зробленая з папяровых сняжынак, ахоплівае вокны другога і трэцяга паверхаў. Тут і сімвал надыходзячага году, і снегавікі, і рознакаляровыя шары. Такое ўпрыгожанне выглядае эфектна і задае святочны настрой.

Нашы бацькі з дзецьмі з вялікім задавальненнем і натхненнем майструюць разнастайныя вырабы на навагоднюю тэматыку сваімі рукамі. Асабліва хочацца адзначыць бацькоў і вучняў 4 “Б” класа.

 

Сям’я Валерыі Хандрыка зрабіла незвычайную рознакаляровую ёлку. Вікторыя Гуцько з мамай падрыхтавалі кампазіцыю “Чарадзейныя сняжынкі”. Такімі вырабамі мы ўпрыгожваем спецыяльныя фотазоны на кожным паверсе, дзе дзеці і дарослыя папаўняюць сваю галерэю фотаздымкаў.

Навагоднія клопаты – гэта асаблівы цуд, які запаўняе школу радасцю і пазітывам. А чакаць засталося зусім мала: хутка Дзед Мароз са Снягуркай прынясуць дзецям падарункі,радасць і вясёлыя конкурсы.

Дар’я КАРАВАЙ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 3 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий