Роўна 15 “Добрых снегавікоў” сабралі валанцёры Пятрэвіцкай сярэдняй школы – дзіцячага сада Навагрудскага раёна і роўна 15 удзячных усмешак атрымаюць яны ўзамен.
Кожны навагодні мяшочак “Добры снегавік” знойдзе свайго адрасата! Першую ўсмешку, ад хлапчука па імені Паша, атрымаў вучань 5-га класа Захар Чырвоны.
Увогуле, навагодняя казка атрымліваецца. А інакш і быць не можа, бо ў нас усе складнікі выдатнага свята: надзейныя сябры, добры настрой і дзіцячая ўсмешка!
Наталля ЮШКЕВІЧ,
бібліятэкар
Пятрэвіцкай сярэдняй школы – дзіцячага сада
Навагрудскага раёна