У суботні дзень у Канюхоўскім яслях-садзе – сярэдняй школе было праведзена свята “Калядныя вячоркі”.
Дзеці з вялікай адказнасцю паставіліся да свята і рыхтаваліся да яго з вялікім задавальненнем. Бовучні выдатна ведаюць, што свята Нараджэння Хрыстова займае вялікае месца ў жыцці чалавека.
Пры правядзенні мерапрыемства дзеці спявалі калядныя песні, расказвалі вершы, разгадвалі загадкі, варажылі на выкананне жадання, рыхтавалі сцэнку “Калядкі”. Але больш за ўсё дзецям спадабалася гуляць у гульні: “Гарачы пірог”, “Да нас прыйшлаказа”, “Баба Яга” і інш.
За час падрыхтоўкі свята школьнікі праявілі арганізатарскія ўменні, артыстычныя і музычныя здольнасці, эрудыцыю, ініцыятыўнасць, працавітасць, уменне самастойна спраўляцца з пастаўленымі мэтамі і задачамі.
Хай у вашых сэрцах Каляды запаляць іскрынку шчасця, дабрыні і любові аддно да аднаго.
Ларыса ЖВАЛЕЎСКАЯ,
педагог дадатковай адукацыі і класны кіраўнік 4-га класа
Канюхоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Бераставіцкага раёна