Ёлка-фэст на Віцебшчыне

- 9:20Без рубрики

 

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу “Ёлка-фэст – 2020” 22 пары Дзядоў Марозаў і Снягурак з устаноў адукацыі Віцебскай вобласці спаборнічалі за права стаць лепшымі зімовымі чараўнікамі.

“Ёлка-фэст” – гэта не толькі навагодняе шоу Дзядоў Марозаў і Снягурак, але яшчэ і своеасаблівая вучоба для педагогаў па падрыхтоўцы і правядзенні сюжэтна-гульнёвай праграмы.

Пасля адбору на раённым этапе конкурсу ў намінацыі “Лепшы Дзед Мароз і Снягурка” Полаччыну прадставілі Сяргей Кобелеў і Юлія Буднік (Полацкі РЦДіМ), а ў намінацыі “Лепшая навагодняя сюжэтна-гульнёвая праграма” – Віктар Волкаў і Наталля Даргель (яслі-сад № 21 Полацка).

Нягледзячы на тое, што конкурс адбыўся ў завочнай форме, свята атрымалася відовішчным і вясёлым. У сюжэтна-гульнёвых праграмах удзельнікі стараліся здзівіць цікавым сюжэтам, творчымі нумарамі, цікавымі гульнямі. Дзеці разам з казачнымі персанажамі спявалі, вадзілі навагоднія карагоды, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў вясёлых конкурсах. У выніку дыпломамі III ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны абедзве каманды.

Наталля СЛЯПЦОВА,
загадчык вучэбна-метадычнага кабінета
Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий