Беларуская прыгажуня

- 9:10Без рубрики

 

Ёлка – галоўны атрыбут Новага года. Сёння многія задумваюцца пра тое, як традыцыя ставіць навагодняе дрэва ўплывае на экалогію. Кожная ёлачка – не толькі хвойны водар і сентыментальныя ўспаміны, але і шкода, нанесенная прыродзе.

Конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Беларуская прыгажуня”, што прайшоў у рамках навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, падарыў мноства ідэй, як зрабіць свята, кааб пры гэтым не пацярпела ніводнае дрэўца.

На раённы этап конкурсу прымаліся творчыя работы ў выглядзе навагодняй ёлкі, упрыгожанай традыцыйнымі цацкамі і іншымі дэкаратыўнымі элементамі, зробленымі сваімі рукамі.

У конкурснай намінацыі “Беларуская прыгажуня: традыцыі і майстэрства” лепшымі сталі работы Максіма Елісеева, навучэнца сярэдняй школы № 16 (педагог — А.Г.Шаршнёў) і Валерыі Волк, выхаванкі творчай майстэрні “Дары” (педагог — А.А.Марозава).

У намінацыі “Беларуская прыгажуня: стыль, дызайн, сучаснасць” адзначаны работы Лізаветы Кузьмянковай, вучаніцы ясляў-сада – базавай школы № 15 (педагог — О.В.Кузьмянкова), Яны Жданавай, вучаніцы ясляў-сада – базавай школы № 11 (педагог — Т.В.Лукашонак) і вучаніцы сярэдняй школы № 2 Валерыі Кулаковай (педагог — М.О.Макаранка).

Наталля СЛЯПЦОВА,
загадчык вучэбна-метадычнага кабінета
Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий