Цуды на Каляды ў сярэдняй школе № 16 Гродна

- 20:23Без рубрики

 

У рамках дабрачынных навагодніх акцый “Нашыдзеці і “Цуды на Каляды з 10 снежня па 10 студзеня ў сярэдняй школе № 16 Гродна прайшлі традыцыйныя мерапрыемствы, якія сталі сімвалам дабра, шчырасці і неабыякавасці. Школьнікі рыхтаваліся да іх загадзя: збіраліскрынкі адвагі, салодкія рукавічкі, мяшэчкі дабра, пісалі адрасныя віншаванні, каб у калядныя і навагоднія дні акружыць цяплом тых, хто мае патрэбу ў асаблівым клопаце і ўвазе.

Сёлета актывісты пярвічных арганізацый БРСМ і БРПА, валанцёры атрада “Добрае сэрца” сфарміравалі падарункі і перадалі іх выхаванцам гродзенскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем зроку. Падапечнымі сацыяльна-дабрачыннага цэнтра “ПАРА” былі перададзены больш за 50 навагодніх “мяшочкаў дабра” для дзяцей з анкалагічнымі і гематалагічнымі захворваннямі ў Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай анкалогіі ў Бараўлянах. У падарункавых наборах былі канцылярскія тавары, сродкі асабістай гігіены, наборы для творчасці, развіваючыя і настольныя гульні, кнігі і, вядома, прысмакі.

Педагагічны калектыў і навучэнцы школы далучыліся да дабрачыннай кампаніі “Ёлка жаданняў”, правядзенне якой ініцыявала Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. У школе была ўсталявана навагодняя ёлка, на якой пакінулі свае пажаданні дзеці з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі. Яны атрымалі доўгачаканыя падарункі і паўдзельнічалі ў святочнай праграме, арганізаванай сумесна з валанцёрамі Чырвонага Крыжа.

Прадстаўнікі шэфскай арганізацыі нашай школы – філіял № 5 “Гродзенскі камбінат будаўнічых матэрыялаў” – таксама далучыліся да дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” і парадавалі дзяцей салодкімі падарункамі.

 

Навучэнцы школы не пакінулі без увагі і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінока пражываючых грамадзян і зрабілі для іх навагоднія маляўнічыя паштоўкі з цёплымі віншаваннямі.

Такімі акцыямі мы хочам выхаваць у нашых дзяцей пачуццё міласэрнасці і дабрыні, умацаваць веру ў цуды на Каляды і ў Новы год.

Каб святы праходзілі радасна і без надзвычайных сітуацый, не варта забываць пра простыя правілы бяспекі. Таму школьнікі з задавальненнем далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год”. Да нас у госці прыйшлі не толькі супрацоўнікі Гродзенскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях, але і Дзед Мароз-ратавальнік са Снягуркай, героі мультфільма “Чароўная кніга”.

Мы ўпэўнены, што гэтыя мерапрыемствы падарылі добры настрой усім удзельнікам, дапамаглі дзецям адчуць радасць зімовых свят, паверыць у навагоднюю казку і добрых чараўнікоў.

Аксана МІКУЛА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы № 16 Гродна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий