Леанід ЮШКЕВІЧ,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя
Пятрэвіцкай сярэдняй школы — дзіцячага сада
Навагрудскага раёна
Месца сустрэчы вучняў і настаўнікаў Пятрэвіцкай сярэдняй школы – дзіцячага сада Навагрудскага раёна ў суботні дзень – школьны парк. Усе спяшаюцца на зімовыя забавы, якія дораць добры настрой, незабыўныя ўражанні і ўмацоўваюць здароўе.
Ад лёгкага марозіка і калючага ветру хлопчыкі і дзяўчынкі ратаваліся актыўным удзелам у конкурсе на лепшую фігуру са снега. За праяўленыя кемлівасць, вясёлы нораў і спрыт усе атрымалі салодкія пачастункі. А пасля дзятву чакалі школьны каток і лыжная траса.