Таццяна ДАМУЦЬ,
настаўнік хіміі
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы,
Навагрудскага раёна,
кіраўнік МА настаўнікаў хіміі,
Гродзенская вобласць
Мэта: абагульніць і сістэматызаваць веды вучняў па тэме “Неметалы”; выявіць узровень авалодвання сістэмай уменняў, вопытам дзейнасці.
Задачы:
– актуалізаваць асабісты патэнцыял вучняў да абагульнення і сістэматызацыі ведаў;
– скласці змястоўныя і арганізацыйныя ўмовы для абагульнення і сістэматызацыі ведаў, авалодвання ўменнямі і вопытам дзейнасці;
– забяспечыць развіццё тыповых вучэбных уменняў па дадзенай тэме;
– садзейнічаць развіццю ўменняў ажыццяўляць самакантроль, самаацэнку і карэкцыю вучэбнай дзейнасці;
– дапамагчы вучням усвядоміць каштоўнасць сумеснай дзейнасці.
Тып урока: урок-залік (трохузроўневы) абагульнення і сістэматызацыі ведаў.
Абсталяванне: тэхнічныя сродкі навучання (мульціборд), раздатачны матэрыял.
Эпіграф: “Адзіны шлях, які вядзе да ведаў – дзейнасць”. Б.Шоу
Ход урока
1 Падрыхтоўчы этап
1) Настаўнік рыхтуе заданні трох узроўняў складанасці наступных відаў: тэарэтычнае пытанне, разліковая задача, задача на распазнанне рэчываў, задача на ператварэнне рэчываў, а таксама тэст (два варыянты).
2) Настаўнік рыхтуе з ліку вучняў класа правяраючых, якія павінны рашыць усе заданні свайго этапу і праверыць правільнасць рашэння ў настаўніка.
3) За адзін тыдзень да заліку ў кабінеце хіміі вывешваецца інфармацыйны ліст з пытаннямі тэарэтычнага этапу заліка, прыкладнымі заданнямі розных узроўняў другіх этапаў.
4) Кожны вучань рыхтуе да заліку маршрутны ліст:
Прозвішча, імя вучня
Назва этапу | Паслядоўнасць этапаў |
Узровень | № задання | Адзнака | Подпіс правяраючага |
Тэст | |||||
Тэорыя | |||||
Разліковая задача | |||||
Распазнаванне | |||||
Ператварэнне |
5) Паслядоўнасць руху па этапах настаўнік тлумачыць на папярэднім уроку з такім разлікам, каб адначасова на кожным этапе знаходзілася не больш пяці вучняў.
6) Кабінет хіміі рыхтуецца наступным чынам: першы рад адводзіцца на “Распазнанне” – на кожным стале рыхтуюцца заданні ўсіх узроўняў пад адпаведным нумарам (ад 1 да 5). Другі рад адводзіцца на “Тэсты” – вучні, якія сядзяць за адной партай, пішуць розныя варыянты тэставых заданняў. На астатнія тры этапы па дзве парты ставяць разам.
На кожным этапе павінна быць таблічка з яго назвай і камплект заданняў.
2 Арганізацыйны этап
Стварэнне спрыяльнай эмацыянальнай абстаноўкі, увядзенне вучняў у атмасферу ўрока.
3 Арыенціровачна-матывацыйны этап
Чакаемы вынік: суб’ектыўны вопыт вучняў, пазнавальная цікавасць, самастойнае вызначэнне вучнямі тэмы і мэты ўрока, гатоўнасць ажыццяўляць пазнавальную дзейнасць у рамках вывучанай тэмы.
4 Аперацыйна-пазнавальны этап
Паўтарэнне і сістэматызацыя ведаў па тэме “Неметалы”, развіццё тыповых вучэбных уменняў па дадзенай тэме, развіццё ўменняў вырашаць кампетэнтнасна-арыентаваныя задачы.
Вучні заходзяць у клас з маршрутнымі лістамі, пяццю чыстымі лістамі, з ручкай і ідуць на этап, які абазначаны ў іх у маршрутным лісце пад № 1. Вучні выбіраюць узровень задання і выцягваюць білет, адказваюць на яго пісьмова (на этапах “Тэст”, “Ператварэнне”, “Разліковая задача”) ці вусна (на этапах “Тэорыя” , “Распазнаванне”).
На работу на кожным этапе адводзіцца не больш за сем хвілін, правяраючы прастаўляе ў маршрутным лісце ўзровень, № задання і балы за выкананую работу. Пасля гэтага вучні пераходзяць на этап, які адзначаны ў маршрутным лісце № 2 і гэтак далей.
Адзнака выстаўляецца як сярэдняе арыфметычнае па ўсіх этапах.
ЭТАП “ТЭСТ”
ЭТАП «ТЭСТ». Варыянт 1 PDF
ЭТАП «ТЭСТ». Варыянт 2 PDF
ЭТАП “ТЭОРЫЯ”
ЭТАП «ТЭОРЫЯ». Узровень 1 PDF
ЭТАП «ТЭОРЫЯ». Узровень 2 PDF
ЭТАП «ТЭОРЫЯ». Узровень 3 PDF
ЭТАП “РАЗЛІКОВЫЯ ЗАДАЧЫ”
ЭТАП «РАЗЛІКОВЫЯ ЗАДАЧЫ». Узровень 1 PDF
ЭТАП «РАЗЛІКОВЫЯ ЗАДАЧЫ». Узровень 2 PDF
ЭТАП «РАЗЛІКОВЫЯ ЗАДАЧЫ». Узровень 3 PDF
Фізкультхвілінка.
Рашэнне кампетэнтнасна-арыентаваных задач
ЭТАП “РАСПАЗНАВАННЕ РЭЧЫВАЎ”
ЭТАП «РАСПАЗНАВАННЕ РЭЧАЎ». Узровень 1, 2, 3 PDF
ЭТАП “ПЕРАТВАРЭННЕ РЭЧЫВАЎ”
ЭТАП «ПЕРАТВАРЭННЕ РЭЧАЎ». Узровень 1, 2, 3 PDF
5 Кантрольна-карэкцыйны этап
Падвядзенне вынікаў урока, атрыманне інфармацыі пра недахопы і прабелыў ведах.
6 Рэфлексійны этап
Усведамленне вучнямі выніковасці сваёй дзейнасці.
Закончыць сказ: Сёння на ўроку я…
Дамашняе заданне
Падрыхтаваць паведамленне пра ўжыванне неметалаў і іх злучэнняў(найбольш распаўсюджаных у прыродзе) у паўсюдзённым жыцці(заданне творчага характару).