Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме “Неметалы”. Урок-залік

- 9:55Методичка, Химия. Сценарии

 

Таццяна ДАМУЦЬ,
настаўнік хіміі
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы,
Навагрудскага раёна,
кіраўнік МА настаўнікаў хіміі,
Гродзенская вобласць

 

 

Мэта: абагульніць і сістэматызаваць веды вучняў па тэме “Неметалы”; выявіць узровень авалодвання сістэмай уменняў, вопытам дзейнасці.

Задачы:

– актуалізаваць асабісты патэнцыял вучняў да абагульнення і сістэматызацыі ведаў;

– скласці змястоўныя і арганізацыйныя ўмовы для абагульнення і сістэматызацыі ведаў, авалодвання ўменнямі і вопытам дзейнасці;

– забяспечыць развіццё тыповых вучэбных уменняў па дадзенай тэме;

– садзейнічаць развіццю ўменняў ажыццяўляць самакантроль, самаацэнку і карэкцыю вучэбнай дзейнасці;

– дапамагчы вучням усвядоміць каштоўнасць сумеснай дзейнасці.

Тып урока: урок-залік (трохузроўневы) абагульнення і сістэматызацыі ведаў.

Абсталяванне: тэхнічныя сродкі навучання (мульціборд), раздатачны матэрыял.

Эпіграф: “Адзіны шлях, які вядзе да ведаў – дзейнасць”. Б.Шоу

 

Ход урока

1 Падрыхтоўчы этап

     1) Настаўнік рыхтуе заданні трох узроўняў складанасці наступных відаў: тэарэтычнае пытанне, разліковая задача, задача на распазнанне рэчываў, задача на ператварэнне рэчываў, а таксама тэст (два варыянты).

     2) Настаўнік рыхтуе з ліку вучняў класа правяраючых, якія павінны рашыць усе заданні свайго этапу і праверыць правільнасць рашэння ў настаўніка.

     3) За адзін тыдзень да заліку ў кабінеце хіміі вывешваецца інфармацыйны ліст з пытаннямі тэарэтычнага этапу заліка, прыкладнымі заданнямі розных узроўняў другіх этапаў.

     4) Кожны вучань рыхтуе да заліку маршрутны ліст:

Прозвішча, імя вучня

Назва этапу Паслядоўнасць
этапаў
Узровень № задання Адзнака Подпіс правяраючага
Тэст          
Тэорыя          
Разліковая задача          
Распазнаванне          
Ператварэнне          


     5) Паслядоўнасць руху па этапах настаўнік тлумачыць на папярэднім уроку з такім разлікам, каб адначасова на кожным этапе знаходзілася не больш пяці вучняў.

     6) Кабінет хіміі рыхтуецца наступным чынам: першы рад адводзіцца на “Распазнанне” – на кожным стале рыхтуюцца заданні ўсіх узроўняў пад адпаведным нумарам (ад 1 да 5). Другі рад адводзіцца на “Тэсты” – вучні, якія сядзяць за адной партай, пішуць розныя варыянты тэставых заданняў. На астатнія тры этапы па дзве парты ставяць разам.

На кожным этапе павінна быць таблічка з яго назвай і камплект заданняў.

 

2 Арганізацыйны этап

Стварэнне спрыяльнай эмацыянальнай абстаноўкі, увядзенне вучняў у атмасферу ўрока.

 

3 Арыенціровачна-матывацыйны этап

Чакаемы вынік: суб’ектыўны вопыт вучняў, пазнавальная цікавасць, самастойнае вызначэнне вучнямі тэмы і мэты ўрока, гатоўнасць ажыццяўляць пазнавальную дзейнасць у рамках вывучанай тэмы.

 

4 Аперацыйна-пазнавальны этап

Паўтарэнне і сістэматызацыя ведаў па тэме “Неметалы”, развіццё тыповых вучэбных уменняў па дадзенай тэме, развіццё ўменняў вырашаць кампетэнтнасна-арыентаваныя задачы.

 

Вучні заходзяць у клас з маршрутнымі лістамі, пяццю чыстымі лістамі, з ручкай і ідуць на этап, які абазначаны ў іх у маршрутным лісце пад № 1. Вучні выбіраюць узровень задання і выцягваюць білет, адказваюць на яго пісьмова (на этапах “Тэст”, “Ператварэнне”, “Разліковая задача”) ці вусна (на этапах “Тэорыя” , “Распазнаванне”).

На работу на кожным этапе адводзіцца не больш за сем хвілін, правяраючы прастаўляе ў маршрутным лісце ўзровень, № задання і балы за выкананую работу. Пасля гэтага вучні пераходзяць на этап, які адзначаны ў маршрутным лісце № 2 і гэтак далей.

Адзнака выстаўляецца як сярэдняе арыфметычнае па ўсіх этапах.

 

ЭТАП “ТЭСТ”

ЭТАП “ТЭСТ”. Варыянт 1 PDF
ЭТАП “ТЭСТ”. Варыянт 2 PDF

 

ЭТАП “ТЭОРЫЯ”

ЭТАП “ТЭОРЫЯ”. Узровень 1 PDF
ЭТАП “ТЭОРЫЯ”. Узровень 2 PDF
ЭТАП “ТЭОРЫЯ”. Узровень 3 PDF

 

ЭТАП “РАЗЛІКОВЫЯ ЗАДАЧЫ”

ЭТАП “РАЗЛІКОВЫЯ ЗАДАЧЫ”. Узровень 1 PDF
ЭТАП “РАЗЛІКОВЫЯ ЗАДАЧЫ”. Узровень 2 PDF
ЭТАП “РАЗЛІКОВЫЯ ЗАДАЧЫ”. Узровень 3 PDF

 

Фізкультхвілінка.

Рашэнне кампетэнтнасна-арыентаваных задач

 

ЭТАП “РАСПАЗНАВАННЕ РЭЧЫВАЎ”

ЭТАП “РАСПАЗНАВАННЕ РЭЧАЎ”. Узровень 1, 2, 3 PDF

 

ЭТАП “ПЕРАТВАРЭННЕ РЭЧЫВАЎ”

ЭТАП “ПЕРАТВАРЭННЕ РЭЧАЎ”. Узровень 1, 2, 3 PDF

 

5 Кантрольна-карэкцыйны этап

Падвядзенне вынікаў урока, атрыманне інфармацыі пра недахопы і прабелыў ведах.

 

6 Рэфлексійны этап

Усведамленне вучнямі выніковасці сваёй дзейнасці.

Закончыць сказ: Сёння на ўроку я…

 

Дамашняе заданне

Падрыхтаваць паведамленне пра ўжыванне неметалаў і іх злучэнняў(найбольш распаўсюджаных у прыродзе) у паўсюдзённым жыцці(заданне творчага характару).

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий