Практычная работа № 2 “Знешняя будова насякомых”. Біялогія, 8-ы клас

- 11:13БИОЛОГИЯ, Биология. Материалы к урокам, Методичка

Мэта: вывучыць асаблівасці знешняй будовы насякомых у сувязі з іх умовамі пражывання на прыкладзе хрушча.

Людміла АМЕЛЬЧАНКА,
настаўнік біялогіі і хіміі
ДУА “Бярозавіцкая сярэдняя школа”
Пінскага раёна,
Брэсцкая вобласць

 

 

 

Мэта: вывучыць асаблівасці знешняй будовы насякомых у сувязі з іх умовамі пражывання на прыкладзе хрушча.

Матэрыялы і абсталяванне: засушаныя хрушчы, калекцыйная скрынка з расчлянёным хрушчом, пінцэт, лупа, лінейка.

 

Ход работы

I

1. Выберыце, якія жывыя арганізмы адносяцца да класу Насякомыя:

а б в г

2. Укажыце хрушча.

 

ІІ

3. Разгледзьце знешнюю будову хрушча. Падпішыце малюнак.

ІІІ

4. 

а) Вымерайце з дапамогай лінейкі даўжыню цела хрушча, запішыце вынікі вымярэння.
б) Падлічыце, колькі аддзелаў цела ў хрушча, запішыце.
в) Падлічыце колькасць хадзільных ног, запішыце.

 

5. З дапамогай лупы разгледзьце галаву хрушча.

а) Падпішыце малюнак.
б) Укажыце тып вачэй.
в) Укажыце тып вусікаў.

 

6. Уважліва разгледзьце канечнасць хрушча.

Бегацельная    Плавальная           Хапальная             Скакальная

а) Запішыце, колькі элементаў яна ўтрымлівае.
б) Разгледзьце на малюнку будову канечнасцей насякомых. Вызначце і запішыце, да якога тыпу адносяцца канечнасць хрушча.

 

ІV

7. 

а) Падлічыце, колькі сегментаў у грудным аддзеле хрушча, запішыце.
б) Падлічыце і запішыце, колькі сегментаў мае брушка хрушча.

 

8. Запоўніце табліцу “Параўнальная характарыстыка крылаў хрушча”:

Прымета

Першая пара крылаў

Другая пара крылаў

На якім аддзеле цела, сегменце размешчана

 

 

Колер крыла

 

 

Функцыі крыла

 

 

 

V

9. Зрабіце вывад аб прыстасаванні хрушча да асяроддзя пражывання, спосабах яго перамяшчэння.

10. Назавіце асаблівасці будовы насякомых, па якіх іх адносяць да тыпу Членістаногія і да класу Насякомыя.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий