Дзяленне дзесятковых дробаў. 6 клас

- 12:48II И III СТУПЕНИ, Математика. Сценарии, Методичка

 

Марына ВЕРАБЕЙ,
настаўнік матэматыкі
ДУА «Бярозавіцкая сярэдняя школа»
Пінскага раёна,
Брэсцкая вобласць

borobey-marina@mail.ru

 

 

Не вучыце дзяцей так, як вучылі вас:
яны нарадзіліся ў іншы час.

 

Увядзенне мною ў адукацыйный працэс элементаў актыўнай ацэнкі прывяло да змены звыклых формаў работы на ўроках. Я заўважыла, што змянілася атмасфера ўрока. Прыкметнымі сталі змены і ў адносінах да вучобы. Гэты метад усё больш прыцягвае мяне і становіцца ключавым у вопыце маёй работы. Прымяненне актыўнай ацэнкі паказвае, што менавіта гэтая сістэма навучання дае найбольшы адукацыйны эфект.

 

Клас: 6.

Тэма: Дзяленне дзесятковых дробаў.

Тып урока: замацаванне ўменняў і навыкаў.

Формы работы на ўроку: франтальная, работа ў парах, работа ў групах.

Абсталяванне: падручнік, карткі, раздатачны матэрыял.

Сувязь з папярэднімі ведамі: вучні ведаюць дзяленне дзесятковых дробаў на 10,100,1000…; на 0,1, 0,01, 0,001…; дзяленне дзесятковага дробу на натуральны лік; дзяленне дзесятковых дробаў.

Мэта настаўніка: напрыканцы ўрока вучні будуць умець прымяняць дзяленне дзесятковых дробаў пры рашэнні ўраўненняў і задач.

Мэты на мове вучняў:

– зразумею, як дзяліць дзесятковы дроб на натуральны лік;
– зразумею правілы дзялення на дзесятковы дроб і змагу прымяняць іх;
– змагу правільна прымяняць дзяленне дзесятковых дробаў пры рашэнні ўраўненняў;
– змагу правільна прымяняць дзяленне дзесятковых дробаў пры рашэнні задач.

 

Эпіграф:

Калі ведаеш – гавары,
Калі гаворыш – гавары доказна,
Не ведаеш – спытай!

 

Ход урока

 

1 Арганізацыйны момант

Добры дзень. Дарагія дзеці, паглядзіце адно на аднаго і ўсміхніцеся. Паглядзіце на мяне і таксама ўсміхніцеся. Няхай сёння на ўроку ў нас будзе добры, радасны настрой. Я думаю сёння на ўроку мы пабяжым з вамі па прыступках нашіх ведаў.

Звярніце ўвагу на наш эпіграф.

 

Першая прыступка (Успомнім)

 2 Праверка дамяшняга задання (на картках перавернутыя літары, праз адказы атрымліваем слова “Малайцы!”).

№ 343

Знайці значэнне выразу:
(16,2:2,7 + 2,28) ×4,5 – 36,639=0,621
          1) 16,2:2,7=6;  
          2) 6 + 2,28=8,28;
          3) 8,28 × 4,5=37,26;
          4) 37,26 – 36,639=0,621

№ 346

Спартсмен прабягае стомятроўку за 12,5 с. Якая яго скорасць?
          1) 100:12,5=8 (м/с) – яго скорасць
          Адказ: 8 м/с/

 

3 Актуалізацыя апорных ведаў

Франтальная гутарка з вучнямі па выяўленні і паўтарэнні апорных ведаў.

Пытанні:

1) Як падзяліць дзесятковы дроб на 10,100,….; на 0,1,0,01…
2) Як падзяліць дзесятковы дроб на натуральны лік?
3) Як паздяліць дзесятковы дроб на дзесятковы дроб?

 Малайцы!

Запісшам дату, класная работа. З якой тэмай мы пазнаёміліся на мінулым уроку? Значыць, сённяна ўроку нам трэба замацаваць і пашырыць нашы веды. Звернем увагу!

НаШтоБуЗу:

1) умею дзяліць дзесятковы дроб на натуральны лік;
2) ведаю правіла дзялення на дзесятковы дроб і ўмею прымяняць яго;
3) умею прымяняць дзяленне дзесятковых дробаў пры рашэнні ўраўненняў;
4) умею прымяняць дзяленне дзесятковых дробаў пры рашэнні задач.

 

Другая прыступка (Гэта мы можам)

4 Лічым вусна

Карткі (так, або не)

0,2 × 3=0,6
342,99 × 1=342,99х × 1,7=17;       35,67:х=3567
4,8: 6=0,8х=10              х=0,01
0,42:2,1=0,2
0 × 777,888=0
265,265:0=нельга

Пераходзім на наступную прыступку.

 

Трэцяя прыступка (Працуем ўсе разам)

 

5 Замацаванне ўменняў і навыкаў (Работа ў парах)

Давайце ўспомнім правілы работы ў парах:

1) працаваць трэба дружна;
2) працуюць абодва;
3) не зразумеў – перапытай;
4) адзін гаворыць, другі слухае.

 

1 Пастаўце ў дзелі прапушчаныя коскі і нулі:
        33,28 : 8 = 416
         4,23 : 6 = 705
         255,84 : 4,1 = 624

2 Знайдзіце памылку:
         23,5 : 100 = 0,0235
         34,45 : 0,1 = 0,3445
         24,24 :2,4 = 1,1
         1,5 : 5 = 0,3

 

6 Фізкультмінутка (работа ў групах)

Давайце ўспомнім правілы работы ў групе:

1) думай, слухай, выказвай;
2) паважай меркаванне іншых;
3) працуй сам, не чакаючы падказкі;
4) звяртайся за дапамогай да сваёй групы;
5) прасі дапамогі ў настаўніка ў крайнім выпадку.

Звярніце ўвагу на формулы! Успомнім: аб’ём прамавугольнага паралелепіпеда, плошча прамавугольніка, перыметр трохвугольніка, адзінкі вымярэння.

 

Групы па колеры. На партах ляжаць каляровыя квадрацікі, з дапамогай якіх клас падзелены на групы.

Задача 1 (чырвоны колер)

Плошча прамавугольніка роўна 1,17 см2, а яго даўжыня – 1,3 см. Знайдзіце шырыню прамавугольніка.

Задача 2 (зялёны колер)

Аб’ём прамавугольнага паралелепіпеда роўны 33,448 см3. Даўжыня роўна 2,3 см, а шырыня на 0,5 см больш, чым даўжыня. Знайдзіце вышыню прамавугольнага паралелепіпеда.

Задача 3 (жоўты колер)

Перыметр раўнастаронняга трохвугольніка роўны 18,9 см. Знайдзіце старану трохвугольніка.

 

Чацвёртая прыступка (Самі ўмеем)

7 Самастойная работа з узаемаправеркай

Вучні знаёмяцца з крытэрыямі выканання самастойнай работы

Крытэрыі НаШтоБуЗу

Зваротная сувязь

1Магу знаходзіць дзель дзесятковых дробаў;

 

2 Магу замяніць дзяленне на дзесятковы дроб дзяленнем на натуральны лік;

 

3 Самастойна рашаю як мінімум два прыклады на дзяленне дзесятковых дробаў;

 

4 Правільна рашаю ўраўненні пры дапамозе дзялення на дзесятковы дроб;

 

5 Рашаю тэкставую задачу на рух:
   а) ведаю формулу, як знайці шлях;
   б) правільна рашаю задачу пры дапамозе дзялення на дзесятковы дроб.
   в) правільна запісваю адказ

 

 

Самастойная работа па тэме “Дзяленне дзесятковых дробаў”

Варыянт 1

№ 1. Дзель лікаў 1,96 і 0,7 роўна:
          а) 0,28;      б) 2,8;
          в) 0,028;    г) 28.

№ 2. Замяніце дзяленнем на натуральны лік (без вылічэння):
         а) 4,8 : 0,8;
         б) 19,497 : 4,85.

№ 3. Вылічыце:
          а) 0,024 : 0,3;   
          б) 0,476 : 0,17.

№ 4. Рашыце ўраўненні:
          а) 0,7 ∙ х = 0,945;
          б) 0,1314 : y = 1,8.

№ 5. Турыст першую частку шляху даўжынёй 35,1 км праехаў на веласіпедзе з хуткасцю 13 км/г, а другую частку, даўжынёй 14,95 км, прайшоў пехатой са скорасцю 4,6 км/г. Які час затраціў турыст на ўвесь шлях?

 

Варыянт 2

№ 1. Дзель лікаў 1,84 і 0,8 роўна:
         а) 0,23;      б) 2,3; 
         в) 0,023;    г) 23.

№ 2. Замяніце дзяленнем на натуральны лік (без вылічэння):
         а) 7,2 : 0,9;
         б) 24,522 : 8,04.

№ 3. Вылічыце:
          а) 0,032 : 0,4;   
          б) 0,437 : 0,19.

№ 4. Рашыце ўраўненні:
         а) 0,9 ∙ х = 0,945;
         б) 0,1139 : y = 1,7.

№ 5. Турыст першую частку шляху даўжынёй 36,4 км праехаў на веласіпедзе са скорасцю14 км/г, а другую частку, даўжынёй 11,13 км, прайшоў пехатой са скорасцю 5,3 км/г. Які час затраціў турыст на ўвесь шлях?

Самаправерка. Адказы на дошцы.

 

Пятая прыступка (Самі выконваем)

 

8 Дамашняе заданне

№ 343 (б); № 350, для тых, каму цікава матэматыка – № 333.

 

9 Вынік урока (вярнуцца да  НаШтоБузу да ўроку)

 

10 Рэфлексія. Выстаўленне адзнак

Ацані сябе на ўроку:

Урок

Я на ўроку

Вынік

   Цікава

   Працаваў

   Зразумеў матэрыял

   Нудна

   Адпачываў

   Даведаўся больш,
   чым ведаў

   Абыякава

   Дапамагаў другім

   Не зразумеў

 

Адказываюць выбарачна.

Дзякую за ўрок!

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий