У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы

- 19:37ШАГ

 

Адзіны дзень інфармавання ў рамках праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” праходзіў у Хатыніцкай сярэдняй школе Ганцавіцкага раёна ў форме адкрытага дыялогу пад дэвізам “У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы”. Удзельнікі засяродзілі ўвагу на практычнай рэалізацыі Года народнага адзінства.

Такое мерапрыемства – выдатная пляцоўка для фарміравання правільнай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыі моладзі, калі дзеці не толькі атрымліваюць карысную інфармацыю і вучацца карыстацца ёй, але і сустракаюцца з цікавымі людзьмі, якія дасягнулі пэўных вышынь у сваёй сферы дзейнасці і могуць даць слушныя парады.

Педагогі гаварылі, што лёс краіны залежыць ад кожнага. Толькі разам можна захаваць суверэнітэт і стабільнасць дзяржавы. Кожнае пакаленне павінна перадаваць наступнаму пакаленню мір і спакой.

Вялікую ролю ў іх забеспячэнні адыгрываюць Узброеныя Сілы і Міністэрства ўнутраных спраў. Менавіта яны стаяць на варце парадку. Пра гэта гаварыў інспектар ДАІ Ганцавіцкага РАУС І.М.Канановіч.

Не пакінулі без увагі адно з найважнейшых мерапрыемстваў – VI Усебеларускі народны сход. Вучні з гонарам назвалі імёны дэлегатаў сходу ад нашага раёна.

Госць мерапрыемства адзначыў, што быць удзельнікам такога форуму не толькі пачэсна, але і адказна. Ганцавіччына была прадстаўлена на ім сумленнымі і дастойнымі людзьмі.

З вялікім задавальненнем І.М.Канановіч адказаў на шматлікія пытанні вучняў і заклікаў да згуртаванасці, адказнасці за свае словы, учынкі, паводзіны.

Любоў ВАЛУЕВІЧ,
бібліятэкар
Хатыніцкай сярэдняй школы
Ганцавіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий