ШАГ: будучыня Саюзнай дзяржавы – у руках моладзі і для моладзі

- 10:05ШАГ

 

25 сакавіка ў сярэдняй школе № 1 Смаргоні прайшла чарговая сустрэча ў Школе Актыўнага Грамадзяніна на тэму “Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы”.

 

У пачатку сустрэчы вядучыя агучылі інфармацыю тэарэтычнага блока “Яднанне народаў Беларусі і Расіі: падзеі, факты”. У фокусе абмеркавання апынуліся пытанні, якія тычацца развіцця гістарычных і культурных сувязей Расіі і Беларусі, асноўных прынцыпаў Саюзнай дзяржавы.

Вучні прааналізавалі, якія органы рэгулююць дзейнасць Саюзнай дзяржавы і жыццё ўнутры яе, якія праграмы былі рэалізаваны і працягваюць ажыццяўляцца за гады існавання, як Беларусь і Расія працягваюць супрацоўніцтва ў культурнай сферы і інш.

Другі інфармацыйны блок мерапрыемства быў прысвечаны тэме “Будучыня Саюзнай дзяржавы – у руках моладзі і для моладзі”. Тут у дыялог уступіла першы сакратар Смаргонскага раённага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Кацярына Цялега. Яна распавяла пра ўмовы, створаныя для развіцця ініцыятывы моладзі, пра адукацыйныя праекты Саюзнай дзяржавы і інш.

Старшакласнікі падзяліліся сваім вопытам удзелу ў Міжнароднай алімпіядзе школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і літаратуры “Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная еднасць”, якая праводзіцца кожны год.

Падводзячы вынік, навучэнцы пагадзіліся, што чым больш маладыя людзі дзвюх дзяржаў будуць узаемадзейнічаць, працаваць у нефармальнай абстаноўцы, удзельнічаць у цікавых і пазнавальных мерапрыемствах, прысвечаных саюзным адносінам, тым больш цеснымі і прадуктыўнымі будуць іх адносіны, будуць пашырацца магчымасці дзелавога і творчага супрацоўніцтва. А гэта падмурак інтэграцыі.

Таццяна ІСТРАЦЬКОВА,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий