Навучэнцы 8–11-х класаў Нацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы Воранаўскага раёна традыцыйна кожны апошні чацвер месяца збіраюцца для абмеркавання важных тэм, якія тычацца грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі. У рамках чарговага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” яны абмяркоўвалі тэму “Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы”.
Вядома, што для развіцця і росквіту нашай рэспублікі неабходна ўсебакова адукаваная моладзь. І адна з задач у працы настаўніка – фарміраванне ў кожным навучэнцу неабходных якасцей сапраўднага грамадзяніна.
2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэтай падзеі і была прысвечана інфармацыйная гадзіна ў 8–11-х класах. Госцем мерапрыемства стала бібліятэкар сельскай бібліятэкі Людміла Бярцэвіч.
З мэтай выхавання пачуцця патрыятызму да сваёй краіны з навучэнцамі абмяркоўваліся важныя пытанні. Пашырыліся веды старшакласнікаў пра гістарычныя і культурныя сувязі Расіі і Беларусі, мірнае і дэмакратычнае развіццё, супрацоўніцтва паміж краінамі, пра ўзаемапавагу. Важнымі пытаннямі для абмеркавання сталі забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця паміж краінамі, павышэнне ўзроўню жыцця, умацаванне адносін, братэрства, сяброўства. Старшакласнікі актыўна выказвалі свае думкі наконт гэтых праблем. Таксама яны прапаноўвалі новыя шляхі ўмацавання мірных узаемаадносін паміж дзвюма дзяржавамі.
Не менш значнай была інфармацыя бібліятэкара, што за гады існавання Саюзнай дзяржавы былі рэалізаваны і працягваюць ажыццяўляцца дзясяткі праграм. У першую чаргу, яны звязаны з навукай, абаронай, бяспекай і сацыяльнай сферай. Навучэнцы пазнаёміліся з існаваннем такіх праграм, як “Маніторынг-СД”, “Кампамат”, “СКІФ-Нетры”. Старшакласнікі даведаліся, што ёсць таксама распрацоўкі сумеснага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ў галіне энергетыкі, эканомікі, сельскай гаспадаркі і, вядома, палітыкі.
Па заканчэнні мерапрыемства навучэнцы падзякавалі бібліятэкару за новыя веды, за абмеркаванне важных пытанняў для іх, як для маладога падрастаючага пакалення.
Анжэла ЖЫЛІНСКАЯ,
класны кіраўнік 8-га класа
Нацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы
Воранаўскага раёна