Як быць чалавекам

- 17:52ШАГ

 

Як быць чалавекам? Пра гэта ішла размова з вучнямі 8–11-х класаў Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы падчас адзінага дня інфармавання ў рамках праекта “ШАГ”.

Падчас інфармацыйнага блока “Пра духоўныя і маральныя каштоўнасці: дыялог пакаленняў” юныя грамадзяне пагаварылі пра паняцці духоўнасці і маралі, якія існуюць у непарыўным адзінстве. Духоўна-маральнае развіццё моладзі на сучасным этапе відавочна. Вучні прыйшлі да высновы, што цяпер матэрыяльныя каштоўнасці дамінуюць над духоўнымі, у многіх маладых людзей адсутнічаюць ўяўленні пра дабрыню, міласэрнасць, вялікадушнасць, справядлівасць. Пералічваючы маральныя рэаліі ХХІ стагоддзя, юныя грамадзяне адзначылі развіццё перадавых камунікацыйных тэхналогій, але разам з тым усё большы дэфіцыт дабра і цеплыні ў адносінах паміж людзьмі.

Госць мерапрыемства іерэй Ігар Пірог паведаміў вучням пра тое, што своеасаблівым элементам унутранага свету чалавека павінны быць маральныя каштоўнасці, якія з’яўляюцца элементам чалавечай духоўнасці. Ён расказваў пра тое, як быць чалавекам, выконваць людскія законы, рабіць, працаваць і вучыцца па сумленні, а таксама ставіцца з павагай да бліжняга. Юныя грамадзяне зразумелі, што перш чым здзейсніць які-небудзь учынак, трэба навучыцца пытацца ў сябе: ці добрая гэта справа? ці па сумлення я раблю?

Вучні прагледзелі ўрывак цырымоніі ўручэння прэміі “За духоўнае адраджэнне”. Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы паведамілі прысутным пра ўнікальнасць прэміі, якая ўручаецца вядомым дзеячамы культуры і мастацтва, артыстам, музейным работнікам і бібліятэкарам, медыкам і педагогам, святарам і свецкім людзям. Усе яны садзейнічаюць захаванню і прымнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку краіны, умацаванню духоўных каштоўнасцей і ідэй гуманізму.

Падчас ШАГа 2 удзельнікі мерапрыемства разважалі пра самыя яскравыя рысы і якасці, характэрныя для нашага народа, а таксама склалі нацыянальны партрэт беларуса. Вучні выдзелілі такія рысы, як імкненне да кампрамісу, памяркоўнасць, спагада, павага да людзей з іншым светаўспрыманнем, талерантнасць, гасціннасць. Зрабілі выснову, што душа беларускага народа шырокая і шчодрая.

У рамках рэалізацыі ШАГ 3 юныя грамадзяне абмеркавалі асаблівасці ўдзелу і рэалізацыі валанцёрскіх, дабрачынных праектах сумесна з царквой, Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, а таксама магчымасць арганізацыі агляднай экскурсіі ў Барысаглебскі храм у Навагрудку.

Падводзячы вынік сустрэчы, старшакласнікі адзначылі, што вельмі важна зрабіць правільны выбар. Духоўны і маральны выбар заўсёды павінен быць свабодным і абдуманым.

 

Вікторыя ЛАЗАР,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий