- Стыль працы

Сучасны настаўнік – імкненне да ідэалу

 

Ганна КАТКОЎСКАЯ,
загадчык
ДУА “Воранаўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”,
Гродзенская вобласць

 

 

Сучасны настаўнік павінен быць сумленным, справядлівым, актыўным. Гэта чалавек, які ўсё жыццё вучыцца сам і вучыць іншых, які чэрпае сілы ў сваёй працы. Таксама сярод якасцей сучаснага настаўніка – дынамічнасць, здольнасць ісці ў нагу з часам.

Мы жывем у свеце, які хутка змяняецца, укараняюцца новыя тэхналогіі, павялічваецца аб’ём ведаў. Паступова сыходзіць у мінулае традыцыйная школа – школа тлумачэння ведаў, усё больш актыўна набірае сілу школа новага тыпу – школа развіцця. Неабходны настаўнік, які мае творчыя ідэі, які праяўляе цікавасць да распрацоўкі і рэалізацыі новых навучальных праграм, здольны выкарыстоўваць інавацыйныя педагагічныя тэхналогіі. Менавіта такім з’яўляецца педагагічны калектыў Паляцкішскай сярэдняй школы.

На працягу шэрагу апошніх гадоў школа з’яўляецца прызёрам раённага конкурсу на лепшую арганізацыю работы ўстаноў адукацыі сярод сярэдніх школ.

Пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Г.Э.Станкевіч вядзецца бесперапынная работа па павышэнні ўзроўню педагагічнага майстэрства педагогаў, арганізаваны працэс самаадукацыі.

Па ініцыятыве Галіны Эдвардаўны ў верасні 2019 года калектыў установы адукацыі ўключыўся ў рэалізацыю інавацыйнага праекта “Укараненне тэхналогіі фарміравання канфлікталагічнай кампетэнтнасці ўдзельнікаў адукацыйных адносін на аснове стварэння школьных службаў медыяцыі”. Пры непасрэдным удзеле намесніка дырэктара абагульнены вопыт працы школы па тэме “Фарміраванне ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі праз дзейнасць школьнай экалагічнай службы”.

У мінулым навучальным годзе творчая група педагогаў ярка выступіла са справаздачай на пасяджэнні абласной школы спецыялістаў раённых аддзелаў адукацыі “Укараненне ў выхаваўчы працэс сучасных навукова-педагагічных дасягненняў і вынікаў інавацыйнай дзейнасці як умова павышэння якасці выхавання”.

Педагогі прымаюць актыўны ўдзел у метадычных праектах, дзеляцца ўласным вопытам з педагагічнай грамадскасцю раёна і за яго межамі. За апошнія два гады ў педагагічных сродках масавай інфармацыі прадстаўлены 67 публікацый з вопыту работы настаўнікаў школы. У часопісе “Народная асвета” у рубрыцы “Энцыклапедыя “Школы Беларусі” педагагічны калектыў Паляцкішскай сярэдняй школы прадставіў вопыт работы па развіцці сельскай школы, а таксама падзяліўся знаходкамі, як дазваляюць зрабіць вучэбна-выхаваўчы працэс цікавым, карысным і запамінальным.

Пажадаем калектыву Паляцкішскай сярэдняй школы далейшых поспехаў.

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий