Дыдактычная гульня як сродак развіцця беларускага маўлення

- 10:04Дошкольное образование. Материалы к занятиям, Методичка

 

Марына ПАКIДЗЬКА,
выхавальнiк дашкольнай адукацыi
ДУА “Яслi-сад
№ 152 г. Гомеля”

 

 

Дыдактычная гульня як сродак развіцця беларускага маўлення дае магчымасць авалодаць роднай мовай не пад прымусам, а непрыкметна і лёгка, з задавальненнем пачаць размаўляць на ёй і дзяліцца радасцю свайго адкрыцця з бацькамі і сябрамі.

Добра арганізаваная гульня даводзіць разумовую і эмацыянальную актыўнасць дзяцей да такога ўзроўню, якога ніколі не бывае пры звычайным навучанні, бо яна аб’ядноўвае мэту, дзеянне, вынік, мабілізуе веды і ўвагу, прыцягвае да ўдзелу нават пасіўных дзяцей.

Распрацаваныя дыдактычныя гульні на замацаванне ведаў пра наваколле і пашырэнне, удакладненне і актывізацыю слоўніка я для сябе раздзяліла наступным чынам:

гульні на замацаванне назваў прадметаў (напрыклад, гульні з лялькай, у якіх замацоўваюцца назвы адзення, абутку, посуду: “Апранаем Янку і Аленку”, “Частаванне”, “Што апранаем ляльцы на прагулку”);

гульні на замацаванне якасцей, уласцівасцей прадметаў (“Цудоўная торбачка” – накiравана на ўдасканальванне тактыльных адчуванняў, замацаванне ўмення пазнаваць навобмацак розныя прадметы, называць іх форму, матэрыял, паверхню (гладкі, шурпаты, цвёрды, мяккі і г.д.);

гульні па фарміраванні ўяўленняў пра родны край, гульні прыродазнаўчага зместу (“Хто ў каго?”, “Расліны роднага краю”, “Птушкі роднага краю”, “Хто дзе жыве?”; такія гульні ствараюць спрыяльныя ўмовы для авалодання больш глыбокімі ведамі пра раслінны і жывёльны свет краіны, выхоўваюць станоўчыя адносіны да яго);

гульні па фарміраванні ўяўленняў пра дэкаратыўна-прыкладное мастацтва беларускага народа (“Складзі ўзор”, “Складзі дыванок, абрус, посцілку”; гэтыя гульні даюць магчымасць выкарыстоўваць і актывізаваць ў маўленні дзяцей лексіку пра форму, памер, колер, выхоўваць нацыянальную самасвядомасць);

лагічныя гульні і практыкаванні (“Раскладзі па велічыні”, “Чацвёрты лішні”, “Адзін ці шмат”, “Калі гэта бывае?”; гэтыя гульні праводзяцца з прадметамі, малюнкамі або на словах і фарміруюць у дзяцей уменні абагульняць і класіфікаваць прадметы).

 

З дапамогаю дыдактычных гульняў у дзяцей выпрацоўваецца навык самастойна мысліць, выкарыстоўваць атрыманыя веды ў самых разнастайных умовах у адпаведнасці з пастаўленай задачай. Гульня дае магчымасць дзецям ліквідаваць тое, што не ведаюць, працаваць над граматычным матэрыялам, паказаць свае здольнасці ў лёгкай і даступнай форме.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий