“Маё, беларускае, роднае, кроўнае”  

- 2:31ШАГ

 

У рамках праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” у сярэдняй школе № 3 Ганцавіч адбылася класная гадзіна “Маё, беларускае, роднае, кроўнае” для вучняў 5–7 класаў па тэматычным блоку “Я і культура”.

У пачатку класнай гадзіны школьнікі ўспаміналі, якія народныя святы адзначаюць беларусы. Працавалі з этнаграфічным матэрыялам: тлумачылі прыказкі і прымаўкі, разгадвалі сакральнае значэнне сімвалаў беларускага арнаменту, які з’яўляецца не проста ўпрыгажэннем, а ўвасабляе гісторыю народа.

Асноўная ўвага ўдзялялася святкаванню Вялікадня. Да мерапрыемства рыхтаваліся загадзя. На класнай гадзіне вучні расказвалі пра паходжанне свята, гісторыю яго ўзнікнення, традыцыі, як адзначаецца свята ў іх сем’ях, якія падарункі прынята дарыць адно аднаму. На класнай гадзіне былі праведзены Велікодная віктарына і гульня “Што ў куліч мы пакладзём”.

Дзеці адзначылі, што Вялікдзень – самае працяглае па часе свята і ў дні Светлай Сядміцы трэба займацца дабрачыннасцю: наведваць адзінокіх, хворых і абяздоленых людзей, дапамагаць ім, частаваць велікодным кулічом і яйкамі, развеяць іх сум і адзіноту.

Звычаі і традыцыі – духоўнае багацце любога народа. Яны адлюстроўваюць самабытнасць, адносіны паміж людзьмі, лад жыцця. Веданне сваёй культурнай спадчыны дапамагае нам лепш разумець свет.

 

Таццяна ЗАЖЭКА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
класны кіраўнік 6 “Б” класа
сярэдняй школы № 3 Ганцавіч

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий