Памятаем! Шануем! Ганарымся!  

- 11:02ШАГ

 

Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – для беларусаў святое свята, даніна памяці, глыбокай павагі і падзякі савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам – усім, хто набліжаў перамогу. Гэтай тэме быў прысвечаны адзіны дзень інфармавання “Школа Актыўнага Грамадзяніна”, які прайшоў у форме гадзіны патрыятызму і памяці ў Канюхоўскім яслях-садзе – сярэдняй школе.

Мадэратарам сустрэчы выступіла Наталля Шмароўская, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце. Запрошаным госцем мерапрыемства стала Яна Мазавецкая, першы сакратар Бераставіцкага РК ГА “БРСМ”.

Навучэнцы 8–11 класаў на працягу кроку 1 пазнаёміліся з інфармацыяй па двух блоках: “Якім коштам перамога нам дасталася, ты памятай – ніколі не забывай!”, “Памятаць дзеля будучыні”. Юнакі і дзяўчаты падкрэслілі, што менавіта Беларусь першай з саюзных рэспублік прыняла на сябе масіраваны ўдар фашысцкіх захопнікаў і страціла ў гады вайны больш за палову свайго нацыянальнага багацця. Беларусы – адна з найбольш пацярпелых у выніку вайны нацый. Гітлераўцы правялі ў Беларусі звыш 140 карных аперацый, падчас якіх поўнасцю або часткова знішчылі 5 454 вёскі.

Падчас кроку 2 вучні разам з гасцямі здзейснілі віртуальную экскурсію па мемарыялах, прысвечаных спаленым у гады Вялікай Айчыннай вайны вёскам Хатынь, Боркі, Дальва, Шаўлічы, Чырвоны Бераг, пабывалі на радзіме Вольгі Соламавай, партызанкі з Лашы.

Яна Уладзіміраўна ў сваім выступе распавяла дзецям пра напрамкі дзейнасці ГА БРСМ, новыя праекты. Ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла падарункавае выданне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” навучэнцам 8-га класа, якія дасягнулі 14 гадоў.

На кроку 3 быў падведзены вынік сустрэчы. Напярэдадні Дня Перамогі юнакі і дзяўчаты прапанавалі ўзяць удзел у рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае”, дэкадзе грамадзянска-патрыятычных спраў, раённым этапе рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем”. Завяршылася гадзіна патрыятызму і памяці акцыяй “Памятаем. Шануем. Ганарымся”, у якой прынялі ўдзел члены ГА “БРСМ”, Наталля Шмароўская і Яна Мазавецкая. У даніну памяці яны ўсклалі кветкі ля помніка Вольгі Соламавай.

Нам ніколі не забыць страшныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мы памятаем! Мы шануем! Мы ганарымся!

 

Наталля ШМАРОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Канюхоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий