Глядзі і памятай: Рэплеўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа

- 11:58ШАГ

 

У Рэплеўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Ваўкавыскага раёна прайшло мерапрыемства ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме “Глядзі і памятай” (да 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны).

На сустрэчу з навучэнцамі 8–10-х класаў прыйшоў член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар зборнікаў паэзіі “Пах медуніцы” і “На скрыжаванні восені і лета” паэт Віктар Курловіч. Ён чытаў дзецям вершы пра вайну, расказваў пра свае дзіцячыя гады, пра сустрэчы і размовы з сапраўднымі сведкамі вайны. У сваім вершы “Забойцам няма апраўдання” Віктар Георгіевіч расказаў, як адыходзілі на фронт бацькі, браты, сыны; як у смяротнай сутычцы з ворагам загартоўваліся і мацнелі ў савецкіх воінаў любоў да роднай зямлі, рашучасць абараняць Радзіму да апошняй кроплі крыві. Асабліва кранулі вучняў вершы пра маладога змагара, які быў сынам, братам, у якога вайна адабрала магчымасць мірна жыць, вучыцца, працаваць і знаходзіцца побач са сваімі блізкімі.

У канцы сустрэчы Віктар Курловіч наказаў навучэнцам свята захоўваць спадчыну беларускага народа, памятаць тых, хто заплаціў сваім жыццём за мірнае неба над галавой і адказаў на пытанні дзяцей.

 

Ілона МАЛЧАНАВА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Рэплеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Ваўкавыскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий