У метадычным атэлье – модны паказ новай калекцыі

- 8:53Стиль работы, Стиль работы. Педсовет

 

Марына ЯНУШКЕВІЧ,
намеснік па асноўнай дзейнасці загадчыка
ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 2 г. Дзятлава”,
Гродзенская вобласць

marina_ya66@mail.ru

 

 

Як педагогам даведацца пра эфектыўнасць выкарыстання электронных сродкаў навучання на беларускай мове у адукацыйным працэсе ўстановы дашкольнай адукацыі? Якія новыя сродкі ёсць, як іх уключаць у працу з дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту. Менавіта пра гэта ішла размова ў “Метадычным атэлье”, якое было адкрыта для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, настаўнікаў-дэфектолагаў і педагогаў-псіхолагаў у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 2 Дзятлава.

Бываюць мастацкія атэлье, атэлье адзення і атэлье мод, фотаатэлье і аўтаатэлье, атэлье па рамонту тэхнікі, атэлье пракату. У нас адбылася сустрэча ў незвычайным, метадычным атэлье: яно і мастацкае і моднае і прапануе нешта на пракат. А незвычайнае яно таму, што тут магчыма  разглядзець новыя “матэрыялы” і ўзяць іх на пракат, аформіць “модны” заказ, падабраць неардынарны “аксесуар”, зрабіць фотаздымак.

У цікавай форме прайшоў дзелавы дыялог па зместу нарматыўных дакументаў.

Потым вядучы адміністратар атэлье запрасіў усіх на “модны паказ” — прэзентацыю новай калекцыі (электроннага сродку навучання — ЭСН) пад назвай “Хвілінка з Васілінкай”, падрыхтаваную педагогамі С.М.Некрашэвіч і Т.К.Зенавай. Аўтары, дарэчы, прадставілі распрацаваны ЭСН на абласны конкуср “IT-майстар”.

Потым была гульня-прэзентацыя “Каляровыя стужкі”, дзе аўтары ЭСН “Хвілінка з Васілінкай” прапанавалі удзельнікам выбраць сабе з куфэрка любую рознакаляровую стужку і “купіць” яе. Каб яе “купіць”, кожны ўдзельнік павінен быў успомніць прыказку ці прымаўку. На стужках з другога боку напісана назва гульні з ЭСН і яе дыдактычная задача. Па аднаму ўдзельнікі прапанавалі свой варыянт арганізацыі гульні, інструкцыю і яе ход. Пасля чаго аўтары прэзентавалі такую ж гульню на інтэрактыўнай дошцы, інфарміравалі аб эфектыўнасці іх выкарыстання ў адукацыйным працэсе з выхаванцамі старшых груп.

Наведвальнікі атэлье падбіралі аксесуары: гальштукі, хустачкі, брошкі, бабачкі, паясы, капялюшыкі, вяночкі – і выконвалі наступнае заданне. Тут нават прышывалі гузікі. Усе бралі па гузіку і станавіліся парамі. Потым адно аднаму “прышывалі гузікі”, кажучы “Я табе хачу прышыць гузік, каб ты ведаў, што выкарыстанне ЭСН у рабоце з выхаванцамі 5-7 гадоў …”.

Нельга, канечне, было абысціся без абмену ўражаннямі, і для гэтага была гульня “Кніга прапаноў”. Вядучы адміністратар атэлье запрасіў усіх заставіць свае прапановы ў атэлье.

У пачатку наведвання атэлье ўсе ўдзельні ацэньвалі свой узровень па тэме сустрэчы і размяшчалі выявы васількоў на рэкламны стэнд, а на прыканцы сустрэчы – яшчэ раз ацэньвалі і разам з васількамі размяшчалі выявы рамонкаў пад лічбамі ад 1 да 5. Усе ўбачылі, што ўзровень стаў вышэйшы.

Перад тым як атэлье зачынялася, былі зроблены агульныя фотаздымкі.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий