ШАГ: Залескі яслі-сад – сярэдняя школа  

- 15:18ШАГ

Пра клопат дзяржавы пра здароўе людзей і здаровы лад жыцця разважалі ў рамках адзінага дня інфармавання “ШАГ” выхаванцы аздараўленчага лагера з кругласутачным знаходжаннем “Юнацтва”, які працуе на базе Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы Смаргонскага раёна.

Падчас мерапрыемства яго ўдзельнікі гаварылі пра імкненне да захавання свайго здароўя, успомнілі найбольш цікавыя факты з гісторыі беларускага спорту, значныя дасягненні беларускіх спартсменаў, разважалі пра тое, што для заняткаў спортам у Беларусі ствараюцца ўсе неабходныя ўмовы. У словах выхаванцаў гучаў гонар за сваю краіну, гонар за беларускіх спартсменаў.

У ходзе сустрэчы дзеці прыйшлі да высновы, што асновай спартыўных дасягненняў краіны з’яўляецца арганізацыя працы з таленавітымі дзецьмі ў розных спартыўных секцыях, аб’яднаннях па інтарэсах.

Госцем сустрэчы стала каманда Smorgon ocr race пад кіраўніцтвам Андрэя Арзамасава, які завітаў у госці разам з юнымі членамі сваёй каманды. Ад госця выхаванцы даведаліся, што такое OCR-спорт, якімі асаблівасцямі ён вылучаецца.

Завяршальным акордам сустрэчы стала правядзенне майстар-класа ў OCR-забегу, пасля якога юнакі і дзяўчаты мелі магчымасць паспрабаваць свае сілы ў праходжанні гонкі з перашкодамі.

 

Алена ВАРАНІШЧА,
дырэктар аздараўленчага лагера “Юнацтва”
Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий