Тыдзень англійскай мовы ў Суботніцкай сярэдняй школе

- 16:45Иностранный язык. Идеи, Методичка

 

Яна КУЛІКОЎСКАЯ,
настаўнік англійскай мовы
ДУА “Суботніцкая сярэдняя школа” Іўеўскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

 

У Суботніцкай сярэдняй школе Іўеўскага раёна прайшоў тыдзень замежнай мовы. Мэтай гэтага мерапрыемства стала развіццё і падтрыманне цікавасці да вывучэння англійскай мовы, развіццё творчых здольнасцей кожнага вучня.

Для вучняў была падрыхтавана праграма, дзякуючы якой яны больш даведаліся пра англамоўныя краіны, а таксама прадэманстравалі творчыя здольнасці.

Зранку ў панядзелак у школе гучалі песні на англійскай мове, якія пагрузілі школьнікаў у іншамоўную атмасферу. Каля ўвахода ў школу двое хлапчукоў сустракалі ўсіх дзяцей словамі Good morning! Welcome to the English language week. Побач з інфармацыйным стэндам стаяў стол, на якім ляжалі розныя смайлікі. Кожны школьнік падыходзіў да стала і выцягваў смайлік, які яму больш спадабаўся. На адваротным баку смайліка было напісана пэўнае заданне: Dance right now, Smile to everyone who comes to school, Speak English, Sing an English song, Draw our school, Eat a sweet.

На перапынку пасля першага ўрока дзеці з 3–5-х класаў атрымалі кожны па літары англійскага алфавіту. Першым заданнем для іх было пабудаваць алфавіт у правільным парадку. Затым трэба было падзяліцца на галосныя і зычныя літары. Апошнім заданнем, звязаным з літарамі, было пабудаваць словы: cat, red, dog, vet, pink, fly, bus.

Пасля чацвёртага ўрока прадстаўнікі з кожнага класа выцягвалі часовую тыднёвую назву для свайго класа, якая мацавалася на дзверы класа.

У аўторак на інфармацыйным стэндзе змяшчалася тэматычная інфармацыя, прысвечаная восені. Перад урокамі і на перапынках у кожнага класа была магчымасць пазнаёміцца з новай інфармацыяй і вывучыць яе. Пасля ўрокаў кожнаму класу давалася заданне пэўнага ўзроўню, звязанае з тэматыкай дня: multiple choice (3–4-я класы); word search puzzle (5–8-я класы); autumn crossword puzzle (9–11-я класы). Тыя класы, якія на выдатна справіліся са сваім заданнем, атрымалі па адным бале (смайліку) ў сваю каманду.

Серада стала днём вывучэння Вялікабрытаніі. На інфармацыйным стэндзе знаходзілася інфармацыя пра размяшчэнне краін Вялікабрытаніі, іх нацыянальныя сімвалы, традыцыі і сцягі.

Для некаторых класаў інфармацыя была ўжо знаёмай, а вучні 3-х, 4-х і 5-х класаў з задавальненнем знаёміліся з інфармацыяй і задавалі свае пытанні. Пасля ўрокаў кожны клас выконваў свае заданні і атрымліваў за гэта балы.

Чацвер стаў днём прысмакаў у нашай школе. Зранку двое вучняў разам з настаўнікам англійскай мовы раздавалі кожнаму вучню і настаўніку цукеркі. Такім чынам, у нас атрымалася падняць кожнаму вучню і настаўніку настрой. Заданнем гэтага дня стала напісанне “салодкага пісьма” свайму сябру, сяброўцы, маме, тату, брату ці сястры. Кожны вучань атрымаў каляровае сэрца, на адваротным баку якога трэба было напісаць пісьмо. Для правільнага і прыгожага напісання на інфармацыйным стэндзе размяшчаліся розныя прыклады пісьмаў.

Пятніца – адкрыццё выставы малюнкаў. Кожны клас прадстаўляў адзін малюнак на тэму “Вялікабрытанія і мой клас”. Усе малюнкі былі прымацаваныя на інфармацыйны стэнд. За свае работы кожны клас атрымаў па адным запаветным бале.

Пасля ўрокаў настаўнік разам з дзецьмі правёў падлік балаў кожнага класа і выбраў пераможцу тыдня. Клас-пераможца атрымаў свой салодкі прыз.

Такім чынам, тыдзень англійскай мовы з’явіўся даволі пазнавальнай падзеяй, прадэманстраваў высокі творчы патэнцыял вучняў і добры ўзровень валодання англійскай мовай.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий