ШАГ: Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна

- 16:17ШАГ

28 кастрычніка ў Міжэвіцкай сярэдняй школе Слонімскага раёна вучні 8–11-х класаў у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ абмяркоўвалі тэму “Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць” (пра дасягненні аховы здароўя і фармацэўтыкі).

У ходзе ШАГа 1 вядучая Віялета Міклаш, вучаніца 10-га класа, пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы са зместам інфармацыйных блокаў “Здаровая нацыя – паспяховая будучыня дзяржавы”, “Тваё здароўе ў тваіх руках”. З мэтай візуалізацыі інфармацыі выкарыстоўвалася мультымедыйная прэзентацыя, падрыхтаваная Нацыянальным інстытутам адукацыі.

Атрыманую інфармацыю абмяркоўвалі ў ходзе часткі “Мы разважаем”. На мерапрыемстве прысутнічала медыцынская сястра Міжэвіцкага ясляў-сада Наталля Нагель. У фокусе абмеркавання былі такія паняцці, як сістэма аховы здароўя, медыцынскія ўстановы ў Слонімскім раёне, папярэджванне хвароб і інфекцый, міласэрнасць.

У рамках блока “Тваё здароўе ў тваіх руках” удзельнікі сустрэчы гаварылі пра актуальнасць здаровага ладу жыцця для маладога пакалення. У выніку дыялогу вучні прыйшлі да вываду, што без здаровага чалавека не будзе здаровага грамадства. Таму наша дзяржава клапоціцца пра здароўе кожнага чалавека.

У ходзе рэалізацыі блока “Мы дзейнічаем” вучням было прапанавана скласці ТОП-5 дасягненняў беларускай сістэмы аховы здароўя за апошнія 25 гадоў.

 

Людміла ТРУТНЕВА,
класны кіраўнік 10-га класа
Міжэвіцкай сярэдняй школы
Слонімскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий