ШАГ: Любчанская сярэдняя школа Навагрудскага раёна

- 16:20ШАГ

Вучні 8–11-х класаў Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання “Гонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі” (пра дасягненні ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій).

Вядучыя пазнаёмілі навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў: “Лічбавыя тэхналогіі на службе чалавека”, “Інтэрнет як крыніца інфармацыі і сродак сувязі: перавагі і недахопы”.

На другім этапе было арганізавана абмеркаванне матэрыялу. Вучні адказвалі на пытанні па тэме; паразважалі пра ролю сувязі ў вытворча-гаспадарчай дзейнасці грамадства, кіраванні дзяржавай, сістэмай абароны і транспартам, у задавальненні культурна-бытавых патрэбаў і росце інфармацыйнай дасведчанасці насельніцтва; а таксама пра тое, як інфармацыйныя тэхналогіі выкарыстоўваюцца ў сістэме аховы здароўя і адукацыі.

Удзел у адзіным дні інфармавання прыняў старшы ўчастковы інспектар міліцыі Валянцін Рагуля. Ён адзначыў, што развіццё тэлекамунікацыйных тэхналогій, імклівы рост колькасці электронных прылад і паслуг, якія прадстаўляюцца насельніцтву з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, прывялі да павелічэння колькасці кіберзлачынстваў. Валянцін Пятровіч расказаў вучням, з якімі пагрозамі могуць сутыкнуцца дзеці ў інтэрнеце. Асаблівую ўвагу госць надаў правілам бяспечнага карыстання інтэрнетам для непаўнагадовых. Таксама ён адзначыў, што Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з 22 лістапада па 1 снежня праводзіць прафілактычную акцыю “Дэкада кібербяспекі”, якая накіравана на супрацьдзеянне кіберзлачыннасці і павышэнне лічбавай граматнасці насельніцтва.

У завяршэнні мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы, што інтэрнет-тэхналогіі ў жыцці сучаснага чалавека набываюць вялікае значэнне, даюць новыя магчымасці для атрымання інфармацыі, зносін, вучобы, забавы. Вучаніца 11-га класа Ульяна Піліпчык прапанавала скласці калаж “Як інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі змянілі жыццё маёй сям’і”.

 

Анжаліка ЗУБАРАВА,
педагог сацыяльны
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий