Выкарыстанне ІКТ на ўроках гісторыі. Інтэрактыўныя заданні як асноўны сродак выкладання вучэбнага матэрыялу

- 7:32История и обществоведение. Материалы к урокам, Методичка

 

Кацярына ПРЫЛІШЧ,
настаўнік гісторыі, грамадазнаўства, мастацтва
ДУА “Ленінскі ВПК яслі-сад – сярэдняя школа” Слуцкага раёна,
Мінская вобласць

katikenni@gmail.com

 

 

 

 

 

У нашым жыцці вялікае месца займаюць інфармацыйныя тэхналогіі. Новай прыступкай у развіцці выкладання гісторыі з’яўляюцца інтэрактыўныя заданні, якія выконваюцца на камп’ютарах, мультыбордах або гаджэтах. У вучняў развіваецца наглядна-вобразнае мысленне, назіраецца ўвага і назіральнасць. Кожны занятак для навучэнца становіцца цікавай гульнёй праз якую ён можа атрымліваць веды. Настаўнік можа з дапамогай інтэрактыўнага задання праверыць дамашнюю работу або растлумачыць новую тэму. Выкладанне гісторыі з выкарыстаннем новых тэхналогій спрыяе фарміраванню інфармацыйных кампетэнцый, развіццю крытычнага мыслення ў навучэнцаў.

Звычайна вылучаюць шэраг тэндэнцый у развіцці адукацыі, якія ўплываюць на школьнае навучанне і выклікаюць у ім змены. Сярод іх масавае адкрытае сацыяльнае навучанне, канструяванне навучання на падставе аналітычных звестак, выкарыстанне мадэлі «перакулены лес», мэтанавучанне, дынамічная ацэнка, навучанне праз падзеі.1

Сярод адукацыйных задач адной з галоўных з’яўляецца задача фарміравання ў вучняў актыўнага падыходу да працэсу навучання, вучань павінен умець самастойна атрымліваць новую інфармацыю, аналізаваць веды, вырашаць праблемныя задачы. Такім з’яўляецца інтэрактыўнае навучанне. Інтэрактыўнае навучанне – гэта спецыяльная форма арганізацыі пазнавальнай дзейнасці, калі вучні аказваюцца ўцягнутымі ў працэс пазнання падчас уроку.

Вучань не павінен быць пасіўным аб’ектам уздзеяння, важна, каб ён змог самастойна знайсці патрэбную інфармацыю, абмяняцца меркаваннем са сваімі аднагодкамі, удзельнічаць у дыскусіі, знаходзіць аргументы. Неабходна навучыць вучняў арыентавацца ў сучасным грамадстве, аналізаваць падзеі, фармуляваць уласнае меркаванне, ацэньваць і адказваць за свае дзеянні, размяркоўваць адказнасць. Менавіта інтэрактыўныя заданні дапамагаюць навучэнцам быць актыўнымі ўдзельнікамі навучальнага працэсу.

У час навучання я выкарыстоўваю навукова-адукацыйныя рэсурсы, на аснове якіх можна распрацоўваць свае ўласныя заданні. Адным з такіх рэсурсаў з’яўляецца LearningApps.org. На аснове гэтага рэсурса я распрацавала мноства заданняў для сваіх урокаў, як прыклад – інтэрактыўнае заданне для навучэнцаў 7-га класа па тэме «Рэфармацыя і рэлігійныя войны ў Еўропе» https://learningapps.org/display?v=p8fg72c6n20 у выглядзе тэставых пытанняў. На гэтай платформе ёсць магчымасць рабіць заданні ў выглядзе тэстаў, храналагічных лінеек, віктарын, крыжаванак, пазлаў, гульні «Хто хоча стаць мільянерам». Асабліва вучням падабаецца гульня ў выглядзе пытанняў з падказкамі «Хто хоча стаць мільянерам». У дзяцей ёсць стымул атрымаць свой «мільён» у выглядзе найвышэйшай адзнакі за працу на занятку.

Асабліва вучням спадабалася гэтая гульня па тэме «Эпоха Асветніцтва». Навучэнцы не заўседы проста запамінаюць гістарычных мысляроў гэтай эпохі і іх асноўныя ідэі, якія яны выказвалі ў сваіх творах. Пытанні ж гульні дапамагаюць звярнуць увагу вучня на асноўныя моманты, якія патрабуюць абавязковага вывучэння матэрыялу. Вялікую цікавасць у вучняў выклікаюць заданні – пазлы, дзе патрэбна суаднесці партрэт гістарачный асобы з яе прозвішчам. Як прыклад, заданне для 7-га класса на тую ж тэму «Эпоха Асветніцтва» https://learningapps.org/display?v=pqj3ifdb520, толькі ўжо ў гэтым заданні вучні запамінаюць не толькі галоўныя ідэі гэтых мысляроў, але і тое, як яны выглядалі пры сваім жыцці. Кожны сямікласнік зможа суаднесці партрэт гістарычнай асобы с яе прозвішчам і асноўнай думкай яе твораў.

Вялікую цікавасць з боку навучэнцаў выклікаюць групавыя інтэрактыўныя праекты, якія яны могуць распрацаваць самі. Некалькі вучняў аб’ядноўваюцца ў невялічкую групку і атрымліваюць заданне. Праца ў групах пачынаецца з арганізацыі саміх груп. Тут могуць быць розныя варыянты: па ступені вучэбнай падрыхтаванасці школьнікаў, па іх жаданні. У кожнага ў групе ёсць свае ролі са сваімі абавязкамі. У асноўным навучэнцы маюць вялікі інтарэс да мультымедыйнай прэзентацыі. У ёй з лёгкасцю яны адлюстроўваюць тэмы мастацтва, літаратуры, музыкі на ўроках гісторыі. Праца ў группе дазваляе вучням развіць свае камунікатыўныя навыкі і больш дасканала сканцэнтравацца на сваёй частцы працы. Калі вучні выконваюць групавыя праекты на ўроках гісторыі, фарміруюцца міжпрадметныя, прадметныя і асабовыя кампетэнцыі.

Кожнаму вучню падабаюцца гульні, асабліва на занятках. І вось на ўроку гісторыі гэта спаўняецца. Асаблівую цікавасць у навучэнцаў выклікаюць дзелавыя гульні. Дзелавая гульня на гістарачную тэматыку можа спалучаць у сабе розных удзельнікаў: сучаснікаў «відавочцаў» падзей, якія «сустракаюцца» з нашчадкамі для абмеркавання важных пытанняў. «Відавочцы» гістарычнай падзеі могуць у гэтай гульні «прыняць удзел» у сучасных формах зносін людзей – судах, з’ездах, мітынгах.

Таксама можна вылучыць тэатралізаваныя гульні. Стварэнне тэатралізаваных гульняў – адзін з самых цікавых для дзяцей відаў паэтычнай творчасці. Разам з тым гэта важны сродак разумовага развіцця. Калі вы хочаце, каб дзеці тварылі, стваралі мастацкія вобразы, – перанясіце з агеньчыка сваёй творчасці хоць бы адну іскру ў свядомасць дзіцяці [2].

Кожны настаўнік выкарыстоўвае на сваіх занятках элементы дыскусіі. Дыскусійны метад навучання, заснаваны на абмене меркаванняў па пэўнай праблеме. Пункт гледжання, выказванні вучняў у ходзе дыскусій могуць адлюстроўваць як уласнае меркаванне вучняў, так і меркаванне іншых асоб. Добра праведзеная дыскусія мае вялікую навучальную каштоўнасць, вучыць больш глыбокаму разуменню праблемы, уменню абараняць сваю пазіцыю, лічыцца з меркаваннем іншых.3

У апошні час усё большую папулярнасць набывае тэхналогія крытычнага мыслення. Вось адзін з прыёмаў па гэтай тэхналогіі – складанне сінквейна. Гэта верш з пяці радкоў, у якім аўтар выказвае сваё стаўленне да праблемы:

1 радок – адно ключавое слова, якое вызначае галоўны сэнс сінквейна;

2 радок – два прыметнікі, якія характарызуюць ключавое слова;

3 радок – тры дзеясловы, якія паказваюць дзеянне;

4 радок – кароткі сказ, у якім адлюстроўваецца аўтарскае стаўленне да галоўнага сэнса тэмы;

5 радок – рэзюмэ: адно слова, звычайна назоўнік, праз якое аўтар выказвае свае пачуцці і асацыяцыі, звязаныя з паняццем.

Вучні 7-га класа, вывучаючы тэму «Эпоха Асветніцтва» убачылі сінквейн менавіта такім:

1. Асветніцтва.
2. Грамадскі, культурны.
3. Пераўладкаваць, патлумачыць, навучыць.
5. Усе людзі ад прыроды маюць роўныя правы.
6. Навука.

Сінквейн зручней за ўсяго рабіць напрыканцы ўроку, калі вучням застаецца толькі замацаваць атрыманыя веды.

Галоўная мэта ўсяго вучэбнага працэсу – гэта навучыць вучняў думаць, аналізаваць, сістэматызаваць, выказваць і адстойваць свой пункт гледжання. Інтэрактыўныя заданні вельмі эфектыўныя, таму што дапагаюць вучням развіваць свае інтллектуальныя здольнасці, аналітычнае мысленне. Інтэрактыўныя метады ў навучанні гісторыі накіраваныя на ўзаемадзеянне настаўніка і вучняў, вучняў паміж сабой. Яны дазваляюць рабіць дзейнасць вучня разнастайнай і шматпланавай і спрыяюць рознабаковаму развіццю асобы.

 

Спіс літаратуры

1 Сундукова Т. О. Современные тенденции развития мирового образования // Образование в современном мире: сборник научных статей под редакцией Ю.Г.Голуба. – Выпуск 13. – Саратов : Издательство Саратовского университета, 2018. – С. 103–108.
2 Сухомлинский В.А. Сердце отдаю детям. – К. : Радянська школа, 1972. – С. 157.
3 Смирнова С.А. Педагогика, педагогические теории, системы, технологии. – М. : Академия, 1999. – С. 196.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий