Класная гадзіна “Я і малая радзіма”  

- 8:43ШАГ

У Цырынскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Карэліцкага раёна ў рамках класнай гадзіны для вучняў 57-х класаў прайшло чарговае пасяджэнне па тэматычным блоку “Я і малая радзіма”.

Навучэнцы, разгадаўшы крыжаванку, вызначылі тэму размовы – “Радзіма”. Падабралі да слова “радзіма” сінонімы: Айчына, Бацькаўшчына. Праслухаўшы песню “З чаго пачынаецца Радзіма?”, дзеці спрабавалі адказаць на пытанне, што для кожнага з іх значыць малая радзіма. Інтэрактыўны прыём “Клубок” дапамог вучням скласці вусныя выказванні пра сваю малую радзіму на тэму “Учора, сёння і заўтра”.

Далей дзеці выступалі ў ролі мастакоў – стваралі моўную карціну пра нашу Беларусь. У час віктарыны “Беларусь – краіна адзінства” вучні давалі адказы на пытанні пра дзяржаўныя сімвалы і дзяржаўныя святы Рэспублікі Беларусь, геаграфічнае становішча Беларусі, назвалі вядомых людзей, замкі, рэкі і азёры.

 

Жанна МОХАНЬ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Цырынскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Карэліцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий