Падведзены вынікі рэспубліканскай спартакіяды  

- 8:55МИНЩИНА, Регионы

Мінская вобласць стала першай у рэспубліканскай спартакіядзе сярод дзяцей і моладзі ў спаборніцтве па спартыўных турысцкіх паходах.

За перамогу змагаліся 24 каманды з усіх рэгіёнаў Беларусі. Былі прадстаўлены пяць відаў турызму, уключаючы водны, веласіпедны, пешаходны, лыжны, горны, а таксама камбінаваны па трох катэгорыях складанасці. Суддзі-эксперты ацэньвалі справаздачы пра спартыўныя турысцкія паходы, у якія вучні і настаўнікі адпраўляліся на працягу мінулага года, з улікам віду турызму, катэгорыі яго складанасці і тэрыторыі правядзення паходу.

Так, да прыкладу, юным жыхарам Пухавіцкага раёна за шэсць дзён давялося пераадолець 328 кіламетраў на веласіпедах, убачыць больш за чатыры дзясяткі вёсак Міншчыны і Магілёўшчыны. Школьнікі пераходзілі рэкі ўброд, пераносячы веласіпеды і рукзакі, аб’язджалі топкія месцы і балоты, пераадольвалі бездараж і лясныя завалы, перацягваючы праз лужыны, бруд і іншыя непраходныя месцы сваіх двухколых сяброў.

Педагогі ўпэўненыя, што ў любым падарожжы выдатна спалучаюцца элементы пазнання, актыўнага адпачынку, фізічнага выхавання і спорту. Паходнае жыццё, пераадоленне натуральных перашкод выхоўвае ў дзецях дысцыпліну, узаемную выручку, камандны дух. Робіць падлеткаў больш смелымі, цягавітымі, знаходлівымі, ініцыятыўнымі. А вывучэнне прыроды роднага краю спрыяе эстэтычнаму, маральнаму і патрыятычнаму выхаванню школьнікаў.

 

Марына КУНЯЎСКАЯ

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий