Шаноўныя калегі! Ад імя Міністэрства адукацыі віншуем вас з надыходзячым Новым годам і Калядамі!

- 10:34Поздравления

 

Ужо зусім хутка 2021 год стане гісторыяй. Гісторыяй, якую мы стваралі разам. У Год народнага адзінства мы здолелі аб’яднацца, каб узняць нашу адукацыю на больш высокую прыступку. 2021 год стаў годам, калі ў галіне былі прыняты ключавыя для яе развіцця дакументы — Канцэпцыя развіцця сістэмы адукацыі Беларусі да 2030 года і  законапраект “Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі”. 

Мы ўпэўнены, што наступны год стане для нашай сістэмы адукацыі часам стваральнай працы, любові да сваёй прафесіі і гордасці за сваіх вучняў. Наша з вамі задача застаецца нязменнай — выхоўваць дзяцей дастойнымі грамадзянамі, якія шануюць здабыткі народа і мараць працаваць на карысць Айчыны.

Жадаем вам, дарагія калегі, моцнага здароўя, святочнага настрою, радасці ад сустрэч з роднымі і сябрамі, поспехаў у рабоце. Няхай 2022 год стане для вас годам адкрыццяў і прафесійнага ўзлёту.

Са святамі!

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.  

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий