ШАГ: Грынкаўскі дзіцячы сад – базавая школа Свіслацкага раёна

- 9:15Новости, ШАГ

У Грынкаўскім дзіцячым садзе – базавай школе Свіслацкага раёна прайшло чарговае мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ на тэму “Гонар за Беларусь. Мір міжканфесійны, мір міжнацыянальны” (пра прыярытэты канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь).

У ходзе ШАГа 1 “Мы пазнаем” вядучыя пазнаёмілі навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў: “Прыярытэты канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь” і “Храм-помнік у гонар Усіх святых і ў памяць пра ахвяр, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай, – месца духоўнага адзінства”.

Было адзначана, што канфесійная палітыка Рэспублікі Беларусь накіравана на падтрыманне і ўмацаванне міжканфесійнага міру, згоды ў беларускім грамадстве, развіццё ўзаемадзеяння з гістарычна традыцыйнымі канфесіямі. Я нагадала вучням, што Канстытуцыя краіны і Закон Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных аб’яднаннях” устанаўліваюць роўнасць усіх рэлігій і веравызванняў перад законам.

Класны кіраўнік 8-га класа Сяргей Барэль у сваім выступленні назваў колькасць зарэгістраваных у Беларусі рэлігійных арганізацый, канфесій і накірункаў, зазначыў, што частка з іх маюць агульнаканфесійнае значэнне.

На сустрэчу з навучэнцамі быў запрошаны настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Дабраволя айцец Пётр, які пачаў сваю размову з гісторыі стварэння свету і чалавека і акцэнтаваў увагу на тым, што Бог стварыў чалавека свабодным і даў яму права выбару. Ён расказаў навучэнцам пра разгалінаванне хрысціянскага дрэва на розныя канфесіі, патлумачыў сутнасць паняцця “праваслаўная вера”. Напрыканцы гутаркі навучэнцы пацікавіліся новай пабудовай ля царквы ў аграгарадку і даведаліся, што гэта ўзводзіцца званіца.  

Падчас другога інфармацыйнага блока “Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць пра ахвяр, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай, – месца духоўнага адзінства” быў прагледжаны відэаролік “Храм-памятник в честь Всех Святых. Легендарная крипта и Музей памяти”.

Падчас ШАГа 2 “Мы абмяркоўваем” было арганізавана абмеркаванне інфармацыі, атрыманай у ходзе ШАГа 1. Асаблівую цікавасць выклікала пытанне, што вы ведаеце пра рэлігіі свету? Навучэнцы распавядалі пра цікавыя факты, вядомыя ім з урокаў гісторыі, мастацкіх твораў і кінафільмаў. Абмяркоўвалі ўнікальнасць рэлігійнай сітуацыі ў Беларусі. Выказвалі думкі пра тое, што павінна быць пакладзена ў аснову міжнацыянальных і міжрэлігійных адносін. Пры абмеркаванні другога інфармацыйнага блока кожны навучэнец выказаўся і аргументаваў сваю думку, што для яго значыць паняцце “гістарычная памяць” і навошта яна патрэбна народу.

Настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Дабраволя айцец Пётр расказаў пра культавыя пабудовы раёна, абмеркаваў з вучнямі правілы паводзін у храме.

У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” вядучыя падвялі вынікі, наколькі важна і далей быць талерантнымі, умець разумець іншага чалавека з усімі яго асаблівасцямі. Неабходна беражліва захоўваць гістарычную памяць народа праз ушанаванне яго культуры, бо гэта і ёсць шлях духоўнага росту і развіцця кожнага чалавека. На працягу мерапрыемства падкрэслівалася важнасць уплыву рэлігіі на фарміраванне духоўных, культурных і грамадскіх традыцый беларускага народа, яго менталітэт.

 

Наталля РУСАК,
класны кіраўнік 9-га класа
Грынкаўскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий