ШАГ: Ханявіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа Свіслацкага раёна  

- 15:05ШАГ

Навучэнцы 8–10-х класаў Ханявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Свіслацкага раёна ў рамках праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” абмяркоўвалі тэму “Гонар за Беларусь. Мір міжканфесійны, мір міжнацыянальны” (пра прыярытэты канфесійнай палітыкі РБ).

На этапе “Мы даведваемся” навучэнцы абмеркавалі такія пытанні, як канфесійная палітыка РБ; талерантнасць, гуманныя адносіны паміж прадстаўнікамі розных веравызванняў; верацярпімасць і адсутнасць канфліктаў на рэлігійнай глебе; права на свабоду веравызвання.

Разабрацца ў гэтым дапамог госць сустрэчы, настаяцель храма Раства Прасвятой Багародзіцы агр. Лыскава, Аляксандр Багдановіч. У час размовы святар расказаў навучэнцам пра прынцыпы дзейнасці Праваслаўнай царквы ў адносінах да людзей іншых веравызванняў, пра цяжкі лёс яўрэяў у гады Вялікай Айчыннай вайны, успомніў і пра тое, што вернікі другіх канфесій стараліся дапамагчы яўрэям у той цяжкі час. Дапамога заключалася ў тым, што некаторыя сем’і прымалі яўрэйскіх дзяцей і выдавалі за сваіх, а дарослых хавалі, рызыкуючы сваім жыццём і жыццём сямейнікаў, перапраўлялі іх у партызанскія лагеры. Нездарма 711 беларусаў носяць ганаровае імя “Праведнік свету”. Аляксандр Іванавіч прапанаваў навучэнцам праз жыццё пранесці народную мудрасць: адносіцца да людзей патрэбна так, як ты хочаш, каб людзі адносіліся да цябе.

Абапіраючыся на прапанаваныя матэрыялы, вучні 10-га класа падрыхтавалі паведамленні пра адносіны дзяржавы і царквы, пра свабоду веравызнання.

Прадстаўнік ініцыятыўнай групы У.Кладко пазнаёміў прысутных з гісторыяй будаўніцтва Храма-помніка ў гонар Усіх Святых. Гэты храм не толькі ўпрыгожвае сталіцу, але і заслужана карыстаецца аўтарытэтам вядомага ў краіне і за яе межамі духоўнага і культурнага цэнтра. Храм-помнік – гэта прыклад адносін да памяці Айчыны, наша падзяка тым, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля сённяшняга мірнага светлага дня.

На этапе “Мы абмяркоўваем” навучэнцы выказалі свае меркаванні пра тое, што палітыка міжнацыянальнага і міжканфесійнага міру з’яўляецца брэндам Беларусі.

На этапе “Мы дзейнічаем” старшакласнікі пабудавалі макет экскурсійнага маршруту “Знакавыя храмы Гродзеншчыны”. Спадзяёмся, што нам удасца прайсці і праехаць гэтым маршрутам, далучаючыся да гістарычнай і духоўнай спадчыны нашых продкаў.

 

Ніна ТАРАНОВІЧ,
класны кіраўнік 10-га класа
Ханявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий