ШАГ: Любчанская сярэдняя школа Навагрудскага раёна

- 11:04Новости, ШАГ

Вучні 8–11-х класаў Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання ШАГ на тэму “Гонар за Беларусь. Свет міжканфесійны, свет міжнацыянальны” (пра прыярытэты канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь).

Вядучыя пазнаёмілі вучняў са зместам інфармацыйных блокаў: “Прыярытэты канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь”, “Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць пра ахвяр, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, – месца духоўнага яднання”.

На другім этапе было арганізавана абмеркаванне прадстаўленага матэрыялу. Вучні адказалі на некалькі пытанняў. На што накіравана канфесійная палітыка Рэспублікі Беларусь? У чым унікальнасць рэлігійнай сітуацыі ў нашай краіне? Ці можна сказаць, што горад Іўе ў Гродзенскай вобласці стаў сімвалам беларускай рэлігійнай талерантнасці? Якія ўмовы, створаныя ў нашай краіне, спрыяюць захаванню згоды ў беларускім грамадстве?

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі інфармацыю пра напрамкі канфесійнай палітыкі дзяржавы, пра тое, якія канфесіі ў Беларусі з’яўляюцца гістарычна традыцыйнымі, якую ролю яны адыгралі ў гісторыі Беларусі. Таксама вучні абмеркавалі ключавую ідэю канцэпцыі Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць пра ахвяр, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі.

Удзел у адзіным дні інфармавання прыняў настаяцель Свята-Іллінскага храма айцец Аляксандр, які расказаў пра святыні Навагрудчыны і гісторыю стварэння Навагрудскай епархіі. Распавёў пра гісторыю будаўніцтва царквы святога Іллі ў гарадскім пасёлку Любчы, пра цуды, якія здзяйсняліся ў гэтым месцы. Таксама айцец Аляксандр паказаў Евангелле і крыж, якія перайшлі да яго ад прадзеда, і якія ён плануе перадаць сваім сынам. Айцец Аляксандр адзначыў, што Беларусь славіцца сваёй культурнай спадчынай, цесна звязанай з рэлігійным жыццём.

У завяршэнні мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы, што канфесійная палітыка нашай краіны накіравана на падтрыманне і ўмацаванне міжканфесійнага міру, згоды ў беларускім грамадстве, развіццё ўзаемадзеяння паміж гістарычна традыцыйнымі канфесіямі. Вучаніца 9-га класа Алеся Каржанеўская прапанавала арганізаваць квест “Культуры розных народаў”.

 

Анжаліка ЗУБАРАВА,
педагог сацыяльны
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий