У 5–7-х класах Цырынскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Карэліцкага раёна прайшло чарговае пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна.
У рамках тэматычнага блоку “Я і Закон” праведзена дзелавая гульня “Мы жывём па законе”. У ходзе гульні вучні абмяркоўвалі, дзе ў паўсядзённым жыцці яны рэалізуюць свае правы і абавязкі, за што нясуць адказнасць. Інтэрактыўны прыём “Так ці не” дапамог вучням размеркаваць правы і абавязкі непаўнагадовых. З вялікай ахвотай школьнікі вырашалі прапанаваныя сітуацыі, звязаныя з парушэннем закона. Перад удзельнікамі гульні стаяла задача: вызначыць віды парушэнняў (правіна, правапарушэнне ці злачынства).
Падчас выканання задання “Шыфроўка” вучням неабходна было скласці выказванні вядомых людзей пра закон і растлумачыць іх сэнс. Удзельнічаючы ў гульні “Суддзя”, дзеці імкнуліся праінсцэніраваць прапанаваную сітуацыю, знайсці ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэннях адпаведны артыкул і абвясціць прысуд.
Спадзяёмся, што вучні вырастуць законапаслухмянымі грамадзянамі сваёй краіны, таму што ўжо цяпер яны добра разумеюць адказнасць за супрацьпраўныя дзеянні.
Напрыканцы гульні вучні атрымалі памяткі-парады “Як не стаць правапарушальнікам”.
Таццяна КАЗЛОВА,
класны кіраўнік 6-га класа
Цырынскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Карэліцкага раёна