ШАГ: Грынкаўскі дзіцячы сад – базавая школа

- 11:49Новости, ШАГ

У 9-м класе Грынкаўскага дзіцячага сада – базавай школы Свіслацкага раёна ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму “Антыфашысцкае супраціўленне на акупаваных тэрыторыях”.

У ходзе ШАГа 1 вучні ўспомнілі з урокаў гісторыі, што такое рух Супраціўлення, формы руху: партызанскі рух, падпольная барацьба, агітацыйна-прапагандысцкая дзейнасць і інш. Было адзначана, што асноўнай мэтай руху Супраціўлення з’яўлялася вызваленне еўрапейскіх краін ад фашысцкага рабства, супраціўленне германскаму акупацыйнаму рэжыму і аднаўленне нацыянальна-дзяржаўнай незалежнасці. Вучні даведаліся, што Міжнародны дзень Супраціўлення адзначаецца штогод 10 красавіка і прысвечаны ўсім тым, хто супрацьстаяў фашысцкаму рэжыму ў час Другой сусветнай вайны.

У ходзе ШАГа 2 разважалі пра тое, што ў кожнай краіне рух Супраціўлення быў па сваім характары нацыянальным, але ўсе народы аб’ядноўвала адно жаданне – наблізіць канец вайны і атрымаць незалежнасць.

Абмяркоўваючы пытанні блока “Партызанскі рух”, школьнікі выказалі свае адносіны да ўчынкаў герояў-партызан: Марата Казея, Валі Коціка, Лёні Голікава, Аляксандра Чэкаліна, Зінаіды Партновай. Таксама дзевяцікласнікі ўспомнілі камсамольцаў-падпольшчыкаў з суседняй вёскі Дабраволя: Пашу Васіленка і Мішу Урбановіча, якія разам з дарослымі збіралі зброю, медыкаменты, аказвалі дапамогу параненым чырвонаармейцам. Героі былі выдадзены здраднікам і жорстка катаваны.

У ходзе ШАГа 3 “Мы падводзім вынікі” вучні прыйшлі да высновы, што толькі дзякуючы агульным намаганням, граматным дзеянням кіраўніцтва СССР, мужнасці і гераізму савецкіх салдат, партызанскаму руху і дзейнасці падпольшчыкаў мы сёння жывём у мірнай краіне.

 

Надзея МАЦЮК,
настаўнік гісторыі
Грынкаўскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий