ШАГ: Крэўскі яслі-сад – сярэдняя школа

- 12:08Новости, ШАГ

У Крэўскім яслях-садзе – сярэдняй школе Смаргонскага раёна прайшоў чарговы занятак у рамках праекта ШАГ па тэме “Антыфашысцкае супраціўленне на акупіраваных тэрыторыях”.

Перад навучэнцамі выступіла намеснік пракурора Смаргонскага раёна Святлана Вечар, якая падрабязна расказала пра мерапрыемствы, якія праводзяцца органамі пракуратуры па выяўленні выпадкаў генацыда беларускага народа на тэрыторыі раёна.

Пра ролю маладога пакалення ў жыцці грамадства, краіны, захаванні гістарычнай памяці расказала дырэктар установы Таццяна Капыш. На занятку ішла размова пра трагедыю вёскі Крыўск Смаргонскага раёна, якая была спалена немцамі ў чэрвені 1943 года, пра Крэўскае гета і лёс крэўскіх яўрэяў.

Адбыўся змястоўны дыялог, на якім прагучалі думкі пра неабходнасць захавання гістарычнай памяці, ушанавання гісторыі роднай Беларусі.

 

Міхаіл МІХАЛЬКЕВІЧ,
настаўнік гісторыі
Крэўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий