Практыкаванне “Зносіны з ракавінкамі”, накіраванае на развіццё сэнсарнай актыўнасці дашкольнікаў

- 18:53Дошкольное образование. Идеи, Методичка

У артыкуле аўтар прапануе чытачам выкарыстоўваць на занятках з дашкольнікамі практыкаванне “Зносіны з ракавінкамі”. Яно накіравана на згуртаванне калектыву, здыманне камунікатыўных бар’ераў, развіццё сэнсарнай актыўнасці дзяцей.

 

 

Вольга ТУРУТА,
педагог-псіхолаг
ДУА “Санаторны яслі-сад № 9 г. Смаргоні”,
Гродзенская вобласць

 

 

 

У санаторным яслях-садзе № 9 Смаргоні выхаванцы старшай групы № 5 сабраліся ў кабінеце педагога-псіхолога на чарговым эколага-псіхалагічным трэнінгу. Шмат цікавых заданняў выконвалі дзеці, але найбольшую зацікаўленасць выклікала практыкаванне “Зносіны з ракавінкамі”.

Мэта: практыкаванне сацыяльна-псіхалагічнага трэнінгу накіравана на згуртаванне калектыву, здыманне камунікатыўных бар’ераў, самараскрыццё дзяцей, развіццё экацэнтрычнай свядомасці і сэнсарнай актыўнасці ў дзяцей і педагогаў.

Матэрыял: рэчы нежывой прыроды – ракавінкі. Матэрыял павінен быць чыстым.

Колькасць чалавек: 8–12.

Працягласць занятку: 30–40 хвілін.

 

Ход занятку

 

Псіхолаг вітае дзяцей. Яны сядаюць у круг. Выбіраюць сабе ракавінку з агульнай скрынкі. Гэта можна зрабіць з закрытымі вачыма. Дзеці вывучаюць свае ракавінкі.

Педагог-псіхолаг пытаецца, а кожны з дзяцей адказвае на пытанне:

  • Паглядзіце на колер ракавінкі, які ён?
  • Якой яна формы?
  • Памацайце, яна шурпатая альбо гладзенькая?
  • Прыкладзіце да шчакі, ілба. Цёплая альбо халодная?
  • Узважце на далоні. Лёгкая альбо цяжкая? Параўнайце з ракавінкай суседа.
  • Панюхайце. Чым яна пахне?
  • Уявіце, што вы пакаштавалі ракавінку. Што вы адчулі б, калі яе пакаштавалі?
  • Прамоўце слова “ракавінка” ціха, моцна, працягла, хутка, пытаючыся, сцвярджаючы, сумна, весела. Няхай гэта слова скажуць дзяўчынкі, хлопчыкі адзін аднаму на вуха.
  • Паграбіце ногцем па ракавінцы, што вы пачулі?
  • Знайдзіце ў ракавінцы вушка (дзірачку, трэшчынку). Раскажыце ёй, як вас завуць, як завуць вашу маму, тату, сябра, ваш самы вялікі сакрэт. Закрыйце пальчыкам вуха ракавінцы, яна зберажэ ваш сакрэт у таямніцы.
  • Уявіце, што вы зрабіліся маленькімі і цяпер жывяце ў ракавінцы. Дзе вы зробіце сабе хатку, сад, агарод (пакажыце пальчыкам)?
  • Кіньце ракавінкі ў посуд з вадой, што з імі адбылося? Якія яны зрабіліся?
  • Што можна зрабіць з ракавінкі? Упрыгожванне (павесіць на шнурочак), узор, цацку-абарабанку (некалькі ракавінак палажыць у банку). Зрабіце гэта.
  • Абвядзіце ракавінкі на паперы, размалюйце іх.

У канцы трэнінгу дзеці дзеляцца сваімі пачуццямі, уражаннямі. На практыкаванні неабавязкова выкарыстоўваць усе пералічаныя заданні. Можна прыдумаць новыя, змяніць, развіць. Галоўнае – творчы падыход.

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий