Дарагiя калегi! Мiлыя жанчыны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з пяшчотным вясеннім святам — 8 Сакавіка!

- 18:18Поздравления, Пресс-центр

Жанчына — гэта сімвал цяпла і гармоніі, утульнасці і дабрабыту. Ваша мудрасць і чароўнасць, бескарыслівае імкненне дапамагаць іншым і душэўная шчодрасць з’яўляюцца асновай шчаслівага сямейнага жыцця і росквіту нашага грамадства.

Жанчына-педагог — галоўная фігура ў адукацыі. Ваша жаночая мудрасць і цярпенне дапамагаюць кожнаму дзіцяці максімальна раскрыць свае таленты, паверыць ва ўласныя сілы і дасягнуць поспеху. Вы — бясцэнная крыніца натхнення і жыццёвага стымулу. Ваша любоў і каласальная ўнутраная энергетыка дапамагаюць дасягаць пастаўленых мэт.

Будучы настаўнікамі, кіраўнікамі і выхавальнікамі, педагогамі дадатковай адукацыі, выкладчыкамі і навукоўцамі, вы выконваеце складаныя і адказныя задачы. І робіце гэта выдатна!

Асаблівыя словы ўдзячнасці і віншаванні жанчынам — ветэранам педагагічнай працы. Ваш жыццёвы шлях і мудрасць служаць сапраўдным прыкладам для ўсіх нас!

Вясна — час абнаўлення, адраджэння, натхнення і любові. Няхай чароўная атмасфера свята, напоўненая пахам першых вясенніх кветак, удзячнасцю і клопатам вашых блізкіх, калег, вучняў, натхняе вас і ў будні!

Прыміце словы ўдзячнасці за вашу штодзённую плённую працу, за высокі прафесіяналізм у галіне айчыннай адукацыі, за адданасць справе выхавання падрастаючага пакалення. Шчыры дзякуй вам за тое, што вучыце нашых дзяцей любіць Радзіму, шанаваць гісторыю і прыроду роднай зямлі, выхоўваеце сапраўдных патрыётаў нашай краіны.

Жадаю вясенняга настрою, плённай працы, міру і дабра.

 

Андрэй Іванец,
міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий