Арыгінальны падыход

- 11:33В СВЕЖИХ НОМЕРАХ "НАСТАЎНІЦКАЙ ГАЗЕТЫ"

Знаёмства міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванца з Гомельшчынай пачалося з сустрэчы са старшынёй Гомельскага аблвыканкама Іванам Крупко. Ад глабальных пытанняў развіцця галіны — адразу да арыгінальнага вопыту ўладкавання эксперыментальнага дзіцячага садка на першым паверсе жылога дома.

Дзіцячы сад № 100, разлічаны на 60 дзяцей, размешчаны ў маладым 19-м мікрараёне, дзе не хапае ўстаноў дашкольнага выхавання. Гэты праект мае сацыяльную накіраванасць, і разам з тым ён эканамічна мэтазгодны для горада — скарочаны выдаткі на будаўніцтва камунікацый, больш эфектыўна расходуецца прастора.

— Вырашэнне задачы будаўніцтва дзіцячых устаноў дашкольнай адукацыі ў крокавай даступнасці будзе заўсёды актуальным, — адзначыў Андрэй Іванец. — Адзінага рэцэпта няма. Варыянт арганізацыі дзіцячых садоў на першым паверсе жылога дома ідэальны для бацькоў. Пры гэтым мы бачым, што напаўняльнасць такіх садоў не такая высокая, як традыцыйных. З часам адбываецца старэнне дома, дзе размешчаны дзіцячы сад, таму трэба прадугледжваць перапрафілізацыю плошчаў на будучыню. Разам з тым, гарадскія ўлады сумесна з галоўным упраўленнем адукацыі павінны гэтыя пытанні вырашаць на месцах. 

Наступны пункт на карце, выбраны для знаёмства з рэгіёнам, — на самым поўдні Гомельшчыны. Кіраўскі дзіцячы сад — сярэдняя школа Нараўлянскага раёна знаходзіцца за 16 км ад мяжы з Украінай. Ва ўстанове, якой хутка споўніцца 60 гадоў, цяпер вучацца 8 выхаванцаў рознаўзроставай групы дзіцячага сада і 31 школьнік. Амаль палова з 15 педагогаў — маладыя спецыялісты. Міністр адукацыі задаў ім пытанні пра жыллё, умовы працы і падтрымку калег. Тут жа Андрэй Іванавіч паразмаўляў з калектывам пра надзённыя праблемы, у тым ліку пра змяненні ў Кодэкс аб адукацыі. 

— Вельмі важна паглядзець, як жывуць нашы сельскія школы. Таму ў Кіраве мы пазнаёміліся з праблемамі, з якімі сутыкаюцца ўстановы адукацыі, што знаходзяцца ў самай глыбінцы.

Падчас рабочай паездкі на Гомельшчыну міністр адукацыі Беларусі таксама ацаніў работу Мазырскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў. Тут адбылася экскурсія па вытворчых майстэрнях і музеі ўстановы. Ліцэй рыхтуе кадры для будаўнічай галіны. Цяпер тут больш за 400 навучэнцаў атрымліваюць прафесійна-тэхнічную адукацыю па дзевяці спецыяльнасцях. Штогод усе выпускнікі атрымліваюць накіраванне на работу. Пры гэтым установа адукацыі кожны год стабільна выконвае ўсе кантрольныя лічбы прыёму навучэнцаў.

— Вядома, прафтэхадукацыя і прэстыж рабочых прафесій — гэта вельмі актуальна. Важна зразумець, наколькі актыўна нашы маладыя людзі ідуць атрымліваць рабочыя прафесіі і як найноўшыя тэхналогіі асвойваюцца імі ў межах сучаснай падрыхтоўкі кадраў. 

На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы мазырскага ліцэя будаўнікоў толькі за апошнія гады выдаткавана больш за 1,3 млн рублёў. Тут праведзены бягучы і капітальны рамонт, закуплена новае абсталяванне. Мазырскі ліцэй будаўнікоў з 2014 года прымае актыўны ўдзел у конкурсе WorldSkills. Па выніках удзелу ў рэспубліканскіх конкурсах прафесійнага майстэрства тры навучэнцы ўключаны ў банк даных адоранай і таленавітай моладзі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ
Фота аўтара

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий