Адзіная інфармацыйная гадзіна: Пятрэвіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа Навагрудскага раённа  

- 16:00Новости, ШАГ

Адзіная інфармацыйная гадзіна Беларусь – краіна міру, сяброўства і добрасуседства прайшла 24 сакавіка ў Пятрэвіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна.

На кожнай ступені навучання чырвонай лініяй прайшла думка: “Мы жывём у актыўна развіваючымся інфармацыйным грамадстве, у якім інфармацыя змяняецца імгненна.  Важна ўмець арыентавацца ў гэтым шквале інфармацыі, разумець якую інфармацыю лічыць праўдзівай”.

Вучням 9-11-х класаў былі прапанаваны відэафрагменты Урачыстай цырымоніі падпісання Рашэння рэспубліканскага рэферэндуму і “Беларускія ваенныя забяспечваюць бяспеку межаў”. З дапамогай памятак “Правяраем праўдзівасць і надзейнасць інфармацыі”, “Як аддзяліць факты ад думак у медыя” вучні вучыліся фільтраваць інфармацыю з сеткі інтэрнэт.

Галоўнай высновай для вучняў старэйшых класаў стала наступнае: калі мы хочам захаваць краіну ў цяперашні востры перыяд, мы павінны займацца кожны сваёй справай. А спраў у вучняў старшых класаў шмат: вучыцца, дапамагаць малодшым, пажылы млюдзям, сваім бацькам, сваім блізкім,  свайму аграградку, сваёй Радзіме; прыйсці на дамапогу кожнаму, каму яна патрэбна, і сваёй краіне, у любы момант.

Вучні 5-8-х класаў пачалі інфармацыйную гадзіну з думкі, што жыць у мірнай краіне – вялікае шчасце; мірнае неба над галавой – адна з самых галоўных каштоўнасцей чалавецтва.

Дзеці  тлумачылі значэнне слова “мір”, прыводзілі прыклады таго, што можа зрабіць кожны чалавек, каб свет стаў лепшым.

Вучні малодшых класаў адпусцілі сімвал міру – галубка – над планетай Зямля. Вучань 3-га класа Аляксей Шастак расказваў пра тое, што беларусы – самыя мірныя людзі на планеце Зямля, што іх шчыраму сяброўству  і добрасуседству могуць зайздросціць усе краіны. Вучань 4-га класа Генадзь Лагвіновіч упэўнены, што беларускі народ, які так моцна пакутаваў ад фашыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, не можа стаць пагрозай міру.

 

Таццяна ГІРЫНОВІЧ,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий