Думаць аб будучыні, берагчы гісторыю

- 11:26В СВЕЖИХ НОМЕРАХ "НАСТАЎНІЦКАЙ ГАЗЕТЫ"

Міністр адукацыі Андрэй Іванец сустрэўся з навучэнцамі школ Жодзіна і прадстаўнікамі савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі.

Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу і была праведзена на БелАЗе — найбуйнейшым сусветным вытворцы самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабываючай і будаўнічай прамысловасці. БелАЗ не выпадкова быў выбраны пляцоўкай: вельмі важна, каб і навучэнцы школ, і студэнты, і навуковая моладзь разумелі, што ў нашай краіне сацыяльна-эканамічная палітыка развіваецца дынамічна.

Аляксей Ермакоў, кіраўнік савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі, загадчык кафедры гандлёвага і рэкламнага абсталявання БНТУ, расказаў, што на сустрэчу прыехалі маладыя вучоныя, якія прадстаўляюць многія ўніверсітэты краіны, — ім ёсць што абмеркаваць як са школьнікамі, так і з маладымі спецыялістамі БелАЗа. У сферы навукі і інавацый штодзень адбываюцца новыя адкрыцці, таму вельмі важна ўкараняць навінкі на прадпрыемствах.

“Знаходзячыся тут, на Беларускім аўтамабільным заводзе, мы хацелі азнаё­міць нашых маладых лю­дзей з тымі прадпрыемствамі, якія выклікаюць гордасць за ўсю краіну, — адзначыў міністр адукацыі. — Нашы выпускнікі павінны ве­даць, што ў нас ёсць будучыня, перспектывы, ёсць высокатэхналагічная вытворчасць, на якой чака­юць моладзь”.

Падчас экскурсіі па заво­дзе міністр і прадстаўнікі савета маладых вучоных наведалі музей працоўнай славы, а таксама цэх па вытворчасці звышцяжкіх машын.

Да ўдзелу ў дыялогу з міністрам былі запрошаны і моладзь, якая зай­маецца навукай, і школьнікі, — яны павінны ўбачыць, якія перспектывы іх чакаюць ва ўстановах вышэйшай адукацыі краіны. А студэнты ў сваю чаргу павінны ведаць, дзе іх чакаюць у якасці спецыялістаў. 

На пачатку сустрэчы А.Іванец падзякаваў кіраўніцтву прадпрыемства за тое, што дазволілі сустрэцца на тэрыторыі завода, і справядліва заўважыў, што БелАЗ — візітная картка не толькі Жодзіна. “Гэта — флагман нашай краіны, мы ім ганарымся, — сказаў А.Іванец. — Упэўнены, што сёння якраз той выпадак, калі лепш адзін раз убачыць, чым 100 разоў пачуць: маштабы гэтага прамысловага гіганта ўражваюць. Хачу, каб мы з вамі шчыра пагаварылі і абмеркавалі тыя пытанні, якія вас хвалююць. Наш дыялог можа быць нестандартным, але тым ён і адметны”.

Закранаючы тэму навукі і адукацыі, Андрэй Іванавіч заўважыў, што профільнае міністэрства ўдзяляе шмат увагі развіццю моладзі на ўсіх узроўнях, а таксама адзначыў, што асаблівае значэнне адводзіцца прафарыентацыі. Усё ж гэта правільны падыход: важна, каб навучэнцы ўсвядомлена выбіралі будучую прафесію, каб пасля не шкадавалі аб зроб­леным выбары. Міністр адукацыі ўпэўнены, што прафесія, якую выбірае малады чалавек, павінна дапамагчы рэалізавацца ў жыцці:

“Сёння на БелАЗе мы ўбачылі, што сваё месца ў жыцці знайшлі многія маладыя людзі, якія скончылі не толькі ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Тут, на прадпрыемстве, могуць у поўнай меры рэалізавацца і выпускнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі. Але самае галоўнае, што ляжыць у аснове поспеху кожнага маладога спецыяліста, — і з гэтым зга­дзі­ліся супрацоўнікі прадпрыемства — гэта праца. Ніякіх іншых сакрэтаў для моладзі сёння не існуе. Кожны павінен разумець, што выключ­на ведамі, уменнямі і працай можна ўнесці свой уклад у развіццё краіны. Захоўваючы прамысловасць, інтэлектуальны патэнцыял і адукацыю, мы можам гаварыць пра захаванне нашай гісторыі. 

У кожнага ёсць школа, куды мы калісьці прыйшлі ў 1 клас, ёсць першы настаўнік, які навучыў першым словам, даў першыя веды.
І, безумоўна, ёсць наша краіна і яе гісторыя, якой мы павінны ганарыцца. Таму так важна берагчы памяць і мінулае, помніць гісторыю і свае карані.

Безумоўна, важным з’яў­ляецца захаванне не толькі ўсіх сектараў нашай эканомікі, але і стабільнасці, незалежнасці краіны. За гэтым словам у першую чаргу ста­іць незалежнасць ва ўсіх сферах: у эканоміцы, прамысловасці, грамадстве. У нас ёсць не проста патэнцыял, сёння мы маем сур’ёзныя вынікі ва ўсіх гэтых кірунках. Разам са сваімі парт­нёрамі мы можам супрацьстаяць любым эканамічным складанасцям. Толькі дзякуючы нам, наша краіна будзе развівацца. Важна, каб таленавітая і адораная моладзь заставалася ў краіне і развівала яе. Мы нікога не хочам згу­біць — толькі падтры­маць і падказаць, у якім кірунку рухацца”. 

Звяртаючыся да школьнікаў, Андрэй Іванец нагадаў, што без настаўнікаў ні адзін вучань не можа дасягнуць поспеху. 

“Быць настаўнікам — гэта цяжкая праца, — акцэнтаваў увагу міністр адукацыі. — У настаўнікаў, баць­коў і навучэнцаў заўсёды ёсць узаемныя інта­рэ­сы. Я ўпэўнены, што да таго часу, пакуль сярод нас будуць сапраўдныя педагогі, настаўнікі, якія выхоўва­юць нас як патрыётаў, у нашай краіны ёсць будучыня”. 

А.Іванец многа ўвагі ўдзя­ліў пытанням захавання гістарычнай памяці:

“У кожнага з нас ёсць малая радзіма. Мы яе памятаем, беражом і паважаем. А яшчэ ў кожнага ёсць школа, куды мы калісьці прыйшлі ў 1 клас, ёсць першы настаўнік, які навучыў першым словам, даў першыя веды. І, безумоўна, ёсць наша краіна і яе гісторыя, якой мы павінны ганарыцца. Таму так важна берагчы па­мяць і мінулае, помніць гісторыю і свае карані. Гісторыя нашай краіны вельмі цікавая, яна — прадмет нашай гордасці, як і незалеж­насць. А незалеж­насць, дарэчы, дорага каштуе. Таму перад намі сёння стаіць
важная задача: ца­ніць і берагчы тое, што нам далі бацькі і настаўнікі. Адукаваныя лю­дзі гэта разумеюць, і відавочна, што, калі ў нас бу­дзе добрая адукацыя, значыць, у нас бу­дзе ўсё. Трэба слухаць сваё сэрца і выбіраць тое, што вам блізка”. 

Дарэчы, падчас дыялогу з міністрам школьнікі і прадстаўнікі савета маладых вучоных цікавіліся пытаннямі размеркавання, сістэмай прадастаўлення льготных крэдытаў для выпускнікоў УВА, пытаннямі арганізацыі выпускных і ўступных экзаменаў і інш.

Наталля САХНО.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий