Яна заўсёды побач са сваімі маленькімі творцамі  

- 11:55Персона

Прафесіяналізм і любоў да справы – вось жыццёвае і педагагічнае крэда Наталлі Гаршковай, педагога дадатковай адукацыі Гродзенскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Наталля Міхайлаўна – кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Чароўны пэндзлік”, у якім займаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі з адкрытым творчым поглядам на свет.

Асноўны прынцып яе работы – прымаць дзіця такім, якое яно ёсць.

– Усе дзеці таленавітыя, толькі талент у кожнага свой, і яго трэба знайсці, – разважае Наталля Міхайлаўна. – І таму мая зыходная пазіцыя як педагога дадатковай адукацыі ў гэтым пытанні – давер, апора на існуючы ў навучэнца патэнцыял, пошук і развіццё яго талентаў, здольнасцей, стымуляванне ўнутраных сіл, каб на гэтым падмурку вучань змог заняцца самаўдасканаленнем. Трэба быць прыкладам для дзяцей у выхаванні любові да выяўленчай творчасці, захопленасці гэтай творчасцю. Галоўнае на гэтым шляху – педагагічная інтуіцыя: думаць пра сваіх вучняў і дапамагаць ім, ведаючы іх канкрэтныя праблемы. Умець суперажываць іх поспехам і няўдачам, несці за іх адказнасць. Любіць.

На занятках “Чароўны пэндзлік” вучні малююць па памяці, малююць з натуры, займаюцца ілюстраваннем твораў вядомых мастакоў і пісьменнікаў, асвойваюць нетрадыцыйнае маляванне, дэкаратыўнае маляванне і дэкаратыўна прыкладную творчасць. Наталля Міхайлаўна ўпэўнена ў тым, што неабходна даць зразумець дзіцяці, што ты суперажываеш яму, знайсці сцежку ўзаемадзеяння з душой дзіцяці ўсмешкай, голасам, словам, тонам. І дзіця, адчуваючы зацікаўленае стаўленне да сабе, пачынае верыць у свае сілы.

І нельга не ганарыцца поспехамі вучняў, якія працуюць пад кіраўніцтвам Наталлі Гаршковай і якія набылі шмат узнагарод за ўдзел у конкурсах і выставах выяўленчай дзейнасці, у тым ліку атрымалі два дыпломы другой і адзін першай ступеняў у рэспубліканскім конкурсе дзіцячай творчасці “Роднаму краю часцінку душы прысвячаю”.

Ёсць спадзяванне, што агеньчык творчасці, натхнення і запалу ў Наталлі Міхайлаўны будзе толькі разгарацца, а прафесія педагога дадатковай адукацыі заўсёды будзе яе пачэсным прызваннем.

 

Таццяна БАШМАКОВА,
мет
адыст Гродзенскага раённага цэнтра
творчасці дзяцей і моладзі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий