У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” 7 красавіка 2022 года ў 9-м класе прайшла чарговая інфармацыйная гадзіна “Савецкі тыл у гады вайны”.
У інфармацыйным блоку ШАГ 1 “Мы даведваемся” вучні пазнаёміліся са зместам інфармацыйных блокаў. Дадзены блок прадугледжваў актуалізацыю ведаў вучняў аб дзейнасці працаўнікоў савецкага тылу ў гады вайны. У барацьбе з германскімі захопнікамі прымалі актыўны ўдзел не толькі вайскоўцы, але ўсе працаўнікі тылу. Нягледзячы на цяжкасці, якія склаліся ў пачатку вайны, савецкія людзі здолелі стварыць магутную эканамічную базу, якая забяспечыла ў далейшым перамогу. Для лепшага ўспрымання матэрыялу, вучням прадстаўлены цікавыя відэаматэрыялы, якія дапоўнілі карціну мінулых падзей ваеннага часу матэрыяламі працоўнага подзвігу савецкага народа ў тыле.
У рамках кроку Шаг 2 “Мы разважаем” вучні актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіі пра новыя віды ўзбраення і ваеннай тэхнікі, якія былі распрацаваны і пачалі выпускацца ў СССР у гады вайны, растлумачылі, ў чым заключаўся працоўны подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пастараліся даказаць, чаму важнай умовай перамогі СССР у вайне стала работа тылу.
У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” падведзены вынікі інфармацыйнай гадзіны. Адзначана, што перамога над фашысцкай Германіяй немагчыма была без працоўнага подзвігу савецкага народа. Дзякуючы самаахвярнасці працоўных савецкага тылу ў кароткі тэрмін эканоміка краіны была пераведзена на ваенны лад, каб забяспечыць Чырвоную армію ўсім неабходным для дасягнення перамогі.
Каб бліжэй пазнаёміцца з працоўным подзвігам савецкіх людзей у гады вайны, прапанавана вучням даведацца, якія прадпрыемствы працавалі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці да Вялікай Айчыннай вайны? Што адбылося з імі ў гады вайны?
Людміла ШАЙБАК,
настаўніца гісторыі
Цырынскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Карэліцкага раёна